Архіў

Севярын Квяткоўскі. У Ізраілі па-беларуску

№ 33 (154), 6 — 13 сьнежня 1999 г.


 

Севярын Квяткоўскі

У Ізраілі па-беларуску

 

Хтосьці аднойчы параўнаў сьвядомых беларусаў з жыдамі. Маўляў, гэткая ж культурная меншасьць. Параўнаньне прымусіла задумацца. Калі я на пачатку 90-х пачуў песеньку Андрэя Мельнікава пра «Гэбрайскі швадрон», дык быў зьдзіўлены зь дзьвюх прычынаў. Па-першае, з таго, што і ў нас было сваё антыбальшавіцкае змаганьне за незалежнасьць, а па-другое, з вобразу ваякі-жыда, які ліха махае шабляй. У абодвух выпадках інфармацыя пярэчыла савецкаму школьнаму вобразу «памяркоўных» прыгнечаных людзей.

Упершыню непрыгнечаных, узброеных жыдоў я пабачыў у тэлепраграме «Время». Але ж, гэта былі «ізраільцяны». Што да непрыгнечаных беларусаў, іх я пабачыў значна пазьней, напрыканцы 80-х, затое не ў тэлевізары, а ў жыцьці. Як усе савецкія «акцябраты», я ўжываў слова «жыд» як сынонім «скнары», вядома, у расейскай вэрсіі. Як большасьць, са зьдзіўленьнем даведаўся, што гэтае слова мае «нацыянальную афарбоўку». Але ў чым сакрэт — доўга ня мог уцяміць. Бо ж мой аднаклясьнік-жыд размаўляў як усе, насіў піянэрскі гальштук як усе, кідаўся сьняжкамі як усе. Колер валасоў? Дык у дзяўчынкі-палестынкі, што вучылася ў нашай школе, яны былі яшчэ больш чорныя й курчавыя. Раскрыў таямніцу артыкул з энцыкляпэдычнага даведніка «Беларусь»: «Сучаснае расьсяленьне яўрэяў мае дыспэрсны характар, асаблівых адрозьненьняў ад насельніцтва, сярод якога яны жывуць, няма».

Жыхары БССР прыблізна ў адзін перастроечны час пачалі цікавіцца тымі самымі «адрозьненьнямі», якія канчаткова губляюцца ў паваенны час савецкай індустрыялізацыі. Мяркую, тады шмат хто з жыдоў пакутаваў ад сваёй спадчыннай картавінкі, гэтаксама, як беларусы ад спадчыннага чэканьня ды ад іншых нацыянальных «анахранізмаў». Ці думалі тыя жыхары БССР, што іхныя ўнукі пачнуць упарта вывучаць «анахранічныя» мовы, кніжкі, песьні?

Як бы там ні было, жыды зь Беларусі зьехалі.

Ці можна вінаваціць чалавека за жаданьне зьехаць зь беднай краіны, дзе пануе дыктатура, у багацейшую, дзе слова «жыд» азначае толькі адно — нацыянальную прыналежнасьць? Я далёкі ад думкі, што большасьць беларускіх савецкіх жыдоў ехала ў Ізраіль з прычыны сваёй вялікай нацыянальнай сьвядомасьці. Але. Прыяцель-жыд, які калісьці ў Коўне загаварыў па-беларуску, бо не хацеў перад «эўрапейскімі» літоўцамі выглядаць саўком, распавёў мне такую гісторыю. Пра свой шок, калі ў першы тыдзень прыбываньня ў «абяцанай» яму «зямлі» ў невялікай краме ў Хайфе ўбачыў плякат — «У нас можна гаварыць па-беларуску». Гаспадыня крамы аказалася былой настаўніцай белмовы з Бабруйску. Яны сустрэліся як суайчыньнікі за мяжой. Дарэчы, прыяцель стаўся грамадзянінам Ізраілю, але вярнуўся жыць у Беларусь, на Радзіму.

У адрозьненьне ад жыдоў, наша Абяцаная Зямля ляжыць у нас пад нагамі. І беларусамі мы можам быць толькі на ёй. І калі ў нашых крамах зьявяцца шыльдачкі «гаварыце па-беларуску», вернуцца і нашыя жыды. Вернуцца на Радзіму.


Каментары

Цяпер чытаюць

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?15

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Усе навіны →
Усе навіны

Як майстар-самавучка з Баранавічаў з дапамогай малатка стварае карціны на шкле1

На хутары ў Беларусі жыве дзік, які абажае «Снікерс»2

Купля кватэры праз кааператыў замест іпатэкі: як працуе сістэма, падобная да піраміды, і што кажуць удзельнікі і эксперт13

Махляры прыдумалі новую салідную арганізацыю, ад імя якой могуць тэлефанаваць4

Арыштаваны былы кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Ярмак14

У Беларусі прапануюць дзікую паслугу — пахаваць жыўцом у лесе. Колькі каштуе?5

Што будзе з хрушчоўкамі ў Беларусі?3

Самы дарагі катэдж у Мінску ў красавіку прадалі за 360 тысяч даляраў

Саннікаў пакпіў з таго, што Офіс Ціханоўскай на міжнародным саміце быў прадстаўлены работнікам па прозвішчы Педэрсан34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?15

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць