Эканоміка

Ад сёння падаражэла камуналка

Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 28 мая 2012 года № 486 «Аб унясенні змяненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 лютага 2011 года № 138», якая ўступае ў сілу з 1 чэрвеня.

Дакумент прыняты для паэтапнага павышэння ўзроўню кампенсацыі насельніцтвам затрат на аказанне жыллёва-камунальных паслуг. Згодна з дакументам тарыф на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння складзе Br60 140 за Гкал (раней — Br53 773 за Гкал), на паслугі халоднага водазабеспячэння — Br900 за куб.м (раней — Br585 за куб.м), каналізацыю — Br550 за куб.м (раней — Br305 за куб.м).

Цяпер плацяжы сям’і з трох чалавек, якая пражывае ў тыпавой двухпакаёвай кватэры агульнай плошчай 48 кв.м, з улікам ацяплення ўзрастуць на Br17 тыс., або на 8,6%, у тым ліку на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння — на Br10 тыс., на паслугі водазабеспячэння і каналізацыі — на Br7 тыс. У прэс-службе нагадалі, што тарыфы для насельніцтва на паслугі водазабеспячэння і каналізацыі не пераглядаліся з лютага 2011 года.

Такім чынам, кошт жыллёва-камунальных паслуг для сям’і з трох чалавек, якая пражывае ў тыпавой двухпакаёвай кватэры агульнай плошчай 48 кв.м, у ацяпляльны перыяд складзе Br216,4 тыс., у летні перыяд — Br137,9 тыс.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка18

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША дамаўляюцца з Даніяй пра адкрыццё новых вайсковых баз у Грэнландыі

Дар'я Домрачава мае ў Беларусі нечаканы бізнэс15

У Мінску зносяць «Вёску навукоўцаў». На яе месцы вырасце прэстыжны ЖК11

«Кропкава будзем адмабілізоўваць часці для таго, каб рыхтаваць іх да вайны». Лукашэнка анансаваў змены ў войску23

Мікола Бугай: Мышыная валтузня — гэта не палітыка47

У Гродне жанчыну затрымалі за крадзеж туй з могілак1

Фіны, грэкі і датчане лічацца фаварытамі. Топ-8 сёлетняга «Еўрабачання»: вось хто мае шансы7

У Мінску адбылася сур'ёзная аварыя з удзелам электробуса

У ДАІ не згодныя, што «табло ганьбы» на дарогах парушае законы аб персанальных даных3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка18

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць