Культура6464

Маскевіч: Выкладанне гісторыі і геаграфіі Беларусі вернем на родную мову

Міністр адукацыі Сяргей Маскевіч: Такая задача пастаўлена.

Пра намер перавесці выкладанне двух школьных прадметаў — гісторыі Беларусі і геаграфіі Беларусі — на беларускую мову паведаміў журналісту «Звязды» міністр адукацыі нашай краіны Сяргей Маскевіч:

— Такая задача пастаўлена і мы будзем імкнуцца да таго, каб ужо з новага навучальнага года беларуская мова вярнулася на ўрокі па гісторыі і геаграфіі роднага краю.

Трэба нагадаць, што пераход на выкладанне гісторыі Беларусі на рускую мову адбыўся ў 2006 годзе. І хоць афіцыйна права, на якой мове вывучаць гісторыю Беларусі, было дадзена вучням, у хуткім часе беларуская мова амаль цалкам знікла з урокаў гісторыі ў гэтых школах. А беларускамоўныя падручнікі былі замененыя новымі. Арганізатары цэнтралізаванага тэсціравання заўважылі, што, пачынаючы з 2007 года, колькасць ахвотнікаў здаваць тэст па гісторыі Беларусі на роднай мове з кожным годам змяншалася. І летась цэнтралізаванае тэставанне па гісторыі Беларусі пісалі на беларускай мове толькі каля 33% з тых, хто зарэгістраваўся на гэтую дысцыпліну. З кожным годам працягвала змяншацца і колькасць абітурыентаў, якія на абавязковым экзамене па дзяржаўнай мове з дзвюх моў выбіралі беларускую. У 2011 годзе рускую мову пажадалі здаваць падчас ЦТ больш як 96 тысяч чалавек, а на беларускую мову зарэгістраваліся толькі крыху больш як 53 тысячы абітурыентаў.

На іншых дысцыплінах цэнтралізаванага тэставання колькасць тых, хто пажадаў здаваць экзамен на беларускай мове, увогуле выглядала больш чым сціпла: па геаграфіі — 5,2%, матэматыцы — 6,2%, фізіцы — 5,6%, хіміі — 5,5%, біялогіі — 7,2%, сусветнай гісторыі — каля 8,7%, грамадазнаўстве — 2,5%. На жаль, гэтая статыстыка адлюстроўвае рэальную сітуацыю з колькасцю вучняў, якія навучаюцца сёння ў расейскамоўных і беларускамоўных школах.

Міністр адукацыі таксама запэўніў, што пры скарачэнні гуманітарнага блока дысцыплін у ВНУ, неабходнасць якога звязана са скарачэннем тэрмінаў падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, пад скарачэнне не трапіць курс «Беларуская мова. Прафесійная лексіка». І дадаў, што выкладанне гісторыі Беларусі таксама будзе весціся на беларускай мове.

Каментары64

Цяпер чытаюць

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?15

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Усе навіны →
Усе навіны

Як майстар-самавучка з Баранавічаў з дапамогай малатка стварае карціны на шкле1

На хутары ў Беларусі жыве дзік, які абажае «Снікерс»2

Купля кватэры праз кааператыў замест іпатэкі: як працуе сістэма, падобная да піраміды, і што кажуць удзельнікі і эксперт13

Махляры прыдумалі новую салідную арганізацыю, ад імя якой могуць тэлефанаваць4

Арыштаваны былы кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Ярмак14

У Беларусі прапануюць дзікую паслугу — пахаваць жыўцом у лесе. Колькі каштуе?5

Што будзе з хрушчоўкамі ў Беларусі?3

Самы дарагі катэдж у Мінску ў красавіку прадалі за 360 тысяч даляраў

Саннікаў пакпіў з таго, што Офіс Ціханоўскай на міжнародным саміце быў прадстаўлены работнікам па прозвішчы Педэрсан34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?15

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць