Грамадства

Хроніка рэпрэсій і супраціву за 20 — 27 лютага

20 лютага

Звольнены гісторык Анішчанка

Зь Інстытуту гісторыі звольнілі гісторыка Яўгена Анішчанку. Нагода – адсутнасьць рэцэнзіяў на навуковыя працы калегаў ды слабая прэзэнтаванасьць навуковых працаў на канфэрэнцыях. Варта адзначыць, што гэта ўжо пяты звольнены з гэтай установы супрацоўнік. Раней звольнілі Генадзя Сагановіча, Ніну Стужынскую, Андрэя Кіштымава, Сяргея Тарасава, Уладзіміра Канановіча.

22 лютага

Сына Леванеўскага затрымалі з улёткамі

14‑гадовага Антона Леванеўскага затрымала ахова гарадзенскага рынку «Карона», калі той раздаваў улёткі з паведамленьнем пра плянаваны ў Менску мітынг прадпрымальнікаў. Антона перадалі міліцыянтам. Адзін зь іх, паводле бацькі хлопца, Валер’я Леванеўскага, каб давесьці хлопца да дзяжурнай машыны, надзеў яму на адну руку кайданкі. Хлопца даставілі ў РУУС Ленінскага раёну Горадні. Пратаколу затрыманьня і канфіскацыі ўлётак не складалі. Па патрабаваньні Леванеўскага‑старшага міліцыя правярае здарэньне.

24 лютага

Затрымалі Насту Азарку

Актывістку незарэгістраванага «Маладога фронту» Насту Азарку затрымалі ўвечары за вывешваньне ў цэнтры Нясьвіжу расьцяжкі з надпісам «Свабоду Дашкевічу!»

На дзяўчыну склалі адміністрацыйны пратакол. Пасьля некаторага часу Наста Азарка была вызваленая.

Дзянісава перавялі ў Віцебск

Затрыманага 16 лютага моладзевага актывіста Дзяніса Дзянісава перавялі ў Віцебск, дзе ён быў зьмешчаны ў СІЗА‑2.

26 лютага

Царква «Новае жыцьцё» працягвае бараніцца

З 26 лютага па 4 сакавіка ў менскай царкве «Новае жыцьцё» адбываецца малітоўны пост. Праўнік царквы Сяргей Луканін паведаміў, што на гэты час у царкве адмененыя ўсе мерапрыемствы. Ад панядзелку ўдзельнікі паста будуць начаваць у памяшканьні царквы.

27 лютага

Пракуратура папярэдзіла «Ганцавіцкі час»

Сёлета газэта пазбавілася магчымасьці падпіскі праз «Белпошту» і продажу ў «Белсаюздруку», у дзяржаўных і прыватных крамах. Пракурор Ганцавіцкага раёну Сяргей Замара патлумачыў, што газэта атрымала папярэджаньне нібыта за скажэньне зьвестак, атрыманых ад старшыні выбарчай камісіі. Ён не выключае магчымасьці закрыцьця незалежнай ганцавіцкай газэты. Рэдактар «Ганцавіцкага часу» Пятро Гузаеўскі лічыць, што сапраўднаю прычынаю ціску на яго выданьне ёсьць рост папулярнасьці газэты, а таксама павелічэньне яе накладу. Сёлета наклад «Ганцавіцкага часу» вырас на 500 экзэмпляраў і дасягнуў трох тысяч. Апынуўшыся па‑за дзяржаўнай сыстэмай распаўсюду, выданьне наладзіла ў райцэнтры і вёсках альтэрнатыўную падпіску і дастаўку на дом.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты21

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдактарка «Белсата» Аліна Коўшык папярэдзіла пра фэйкавыя паведамленні, разасланыя махлярамі ад яе імя

Маладую айцішніцу з Innowise Group асудзілі за палітыку5

Гарыць нафтаперапампоўная станцыя ў Башкартастане

«За ўсё, уключаючы рамонт, выйдзе $10 000 па курсе». Як мінчук будуе дом з марскога кантэйнера5

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка28

Уласнік «Мясной губерні» прасоўвае на эстраду васьмігадовую дачку. Яна ўжо паспела засвяціцца ў акцыі ў падтрымку Лукашэнкі13

Іран адмовіўся весці перамовы з ЗША без выканання пяці ўмоў8

У Беларусі сталі ставіць аўтаматы з піцай. Які там асартымент?1

Трагедыя Чорнай царквы. Як у 1920‑я навукоўцы спрабавалі ўратаваць помнікі БССР ад пралетарыяў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты21

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць