Грамадства11

«Байсол» папярэджвае пра фэйкавы бот, які выдае сябе за службу эвакуацыі

Сілавікі стварылі фэйкавы бот для пасткі інфарматарам «Беларускага Гаюна», мяркуюць у «Байсол».

У Telegram з’явіўся падроблены бот, які выдае сябе за службу эвакуацыі фонду «Байсол» і абяцае тэрміновую дапамогу тым, хто дасылаў звесткі пра перамяшчэнне войскаў.

Ужо вядомыя выпадкі, калі падпіска на падроблены бот станавілася падставай для крымінальнага пераследу, папярэджвае «Байсол». 

У апісанні бота гаворыцца, што ён «створаны для аператыўнай эвакуацыі грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія адпраўлялі інфармацыю ў «Беларускі Гаюн» і асцерагаюцца за сваю бяспеку».

Насамрэч гэтая ініцыятыва створана спецслужбамі для ідэнтыфікацыі грамадзян і фабрыкавання крымінальных спраў, а падпіска на фэйкавы рэсурс ужо стала падставай для рэпрэсій, піша «Байсол».

Прадстаўнікі арганізацыі заяўляюць, што прынцыпова не выкарыстоўваюць боты для працы са зваротамі, і заклікаюць правяраць праўдзівыя кантакты выключна на іх афіцыйным сайце.

Каментары1

  • .
    11.08.2026
    Бот з такімі назвай і апісаннем сустракаў даўно. Па лічбе ягонага ID можна вызначыць, што ён не новы, быў запушчаны прыкладна ў пачатку 2025 года.
    Навіна пра менавіта такі бот ужо выходзіла тады, якраз пасля зліва чата "Гаюна", 10.02.2025.
    З чаго вынікае: хутчэй за ўсё, нехта ў BYSOL паўторна сустрэў той бот і забыў пра папярэднюю навіну.

    Дрэннага не здарылася. Наадварот, лепш лішні раз нагадаць.

    Аднак усё роўна ўражвае бяздумнасць СМІ. Усе перадрукавалі і ніхто не прыгадаў, што ўжо было, ніхто не шукаў кантэкст і перадгісторыю.
    Сама логіка з’яўлення зараз сведчыла бы пра тое, што ідзе нейкая новая хваля, жадаюць "даграбці" яшчэ не затрыманых. Але тлумачэнне пра стары бот здымае гэтую версію.

Цяпер чытаюць

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах13

Ва Уздзенскім раёне на гіганцкай патэльні за раз прыгатавалі 150 кілаграмаў смажанай бульбы ФОТЫ7

У Мядзеле мужчына паставіў на паркоўку замест машыны табурэтку4

Прэзідэнт Сербіі Вучыч замест поўнай адстаўкі збіраецца перасесці ў крэсла прэм'ера2

Канцэрн Volkswagen скароціць 50 тысяч працоўных месцаў6

У Гродне сёлета набралі два беларускамоўныя класы для 16‑ці дзяцей17

У Касцюковічах адкрылі скульптуру «Алесь і Алеся» ФОТАФАКТ9

З'езд Саюза палякаў у Беларусі адклалі. Але Пачобут усё адно паедзе ў Гродна19

У Грэцыі падчас авіяшоу разбіўся і загарэўся самалёт-знішчальнік

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць