Грамадства66

Ці можна піць безалкагольнае піва на пляжы, патлумачылі ў міліцыі

Ці можна выпіць пляшку безалкагольнага піва на лаўцы ў парку ці ля вадаёма і не патрапіць пад адміністрацыйную адказнасць? У эфіры «Радыё-Мінск» на пытанне адказаў першы намеснік начальніка Мінскага дэпартамента аховы МУС Аляксандр Марозаў.

Аказваецца, асвяжыцца «нулёвачкай» на прыродзе і пры гэтым застацца ў рамках закона не атрымаецца. Прычына — у самім падыходзе заканадаўца да вызначэння напою.

«Прадугледжана адказнасць за распіццё піва як такога. Заканадаўца не падзяляе яго на слабаалкагольнае, безалкагольнае або піва ў прынцыпе», — адзначыў прадстаўнік ведамства.

Аляксандр Марозаў дадаў, што нават у безалкагольным пенным напоі ўтрымліваецца этылавы спірт, хай і ў мінімальнай долі.

Акрамя таго, у міліцыі не маюць магчымасці візуальна вызначыць склад вадкасці ў бутэльцы або пляшцы, а сам працэс распівання падае негатыўны прыклад непаўналетнім. Менавіта таму супрацоўнікі міліцыі фіксуюць сам факт ужывання прадукту, каб пазбегнуць лішніх спрэчак на месцы.

Наступствы за такое парушэнне цалкам адчувальныя. За першае падобнае правапарушэнне прадугледжаны штраф да васьмі базавых адзінак (на сёння 360 рублёў).

Калі ж на працягу года трапіцца паўторна, пакаранне становіцца больш жорсткім: ад 2 да 15 базавых адзінак.

Каментары6

  • зразумела
    14.07.2026
    а гэта магчыма таму, што у Беларусі у прававой сістэме даўно забілі болт на цяжар доказаў, які павінен ускладацца на бок абвінавачвання нават у адміністратыўных справах.... Калі мент сказаў, што п'еш піва (нават калі там быў квас) - суддзя не будзе правяраць сапраўднасць сцвярджэння і проста паверыць пратаколу. І адказнасці за хлусню ў пратаколе таксама не існуе...
  • Спадар
    14.07.2026
    Зусім там зглузду з'ехалі ўжо.
  • добры, не злы чалавек
    14.07.2026
    Мне абсалютна ўсё роўна, што гэтыя дзядзенькі напрыдумвалі, і прыйдзе дзень, калі яны за ўсё адкажуць, і я ім не пазайздрошчу ;))

Цяпер чытаюць

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка10

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка

Усе навіны →
Усе навіны

Іван Краўцоў расказаў, дзе цяпер працуе10

Пра што Святлана Ціханоўская гаварыла ў Нью-Ёрку з Білам Клінтанам4

Беларусы з немаўлём згубілі пашпарты па дарозе ў Стамбул

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова4

У Беларусі выпусцілі марожанае са смакам халадніка8

Музыка Алесь Чумакоў расказаў, як яго спрабаваў завербаваць ветлівы беларускамоўны хлопец з КДБ26

19 вайскоўцаў з Казахстана забрала хваляй падчас вучэнняў у Каспійскім моры7

Бацьку расійскага хакеіста НХЛ задзёр мядзведзь16

Памерла Ірэна Барадзюля

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка10

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць