Свет55

У Германіі пару з Ірака прысудзілі да пажыццёвага зняволення за ўтрыманне дзяцей у рабстве

Вышэйшы зямельны суд Мюнхена прысудзіў да пажыццёвага зняволення сужэнцаў з Ірака, якія трымалі ў рабстве дзвюх езідскіх дзяўчынак. Адной з іх было пяць гадоў, другой — дванаццаць.

Нямецкая паліцыя. Фота: Michael Probst / AP

Па версіі следства, Твана Х. і Азія Р.з 2015 па 2017 гады знаходзіліся на тэрыторыі, падкантрольнай «Ісламскай дзяржаве», і там зрабілі дзяцей сваімі рабынямі. Дзяўчынак прымушалі працаваць у доме, гвалтавалі і спрабавалі выхоўваць у духу ідэалогіі ІД, піша Bild.

Па даных пракуратуры, мужчына неаднаразова гвалтаваў абедзвюх дзяўчынак, а яго жонка дапамагала яму: рыхтавала пакой і перад адным з эпізодаў нафарбавала адну з ахвяр. Акрамя таго, старэйшую дзяўчынку білі палкай, малодшай жанчына апякла руку кіпнем, таксама абедзвюх прымушалі падоўгу стаяць на адной назе ў якасці пакарання.

Калі ІД пачала страчваць тэрыторыі, муж і жонка збеглі з Сірыі, але дзяўчынак не адпусцілі, а перадалі іншым чальцам групоўкі. У Нямеччыне іх затрымалі толькі ў красавіку 2024 года.

Федэральная пракуратура абвінавачвала іх у злачынствах супраць чалавечнасці і ваенных злачынствах. Суд у Мюнхене пагадзіўся з абвінавачваннем па ключавых пунктах. 

Каментары5

  • Федзя
    13.07.2026
    А почему так не толерантно, не мультикультурно? В их культуре это же нормально?😊
  • Filipp
    13.07.2026
    Дзеянні пары жахлівыя, але не зразумелы юрыдычны бок. Тое, у чым іх абвінавачваюць, не зьяўляецца злачынствам на тэрыторыі ІД.
  • Белорусский мио
    13.07.2026
    У нас так пол страны можно пересадить. Начиная от советской школьной лагерной системы. До всех советских родителей, рожавших обслугу для себя и соток своих родителей. Когда дети вместо отдыха и развития все лето спину на колхозных бураках не разгибают.

Цяпер чытаюць

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю14

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пра заробкі: Раздурваць сялян нельга 19

Бен Афлек і яго напарнік выйгралі мільён даляраў у гульні «Хто хоча стаць мільянерам?»4

Навукоўцы б'юць трывогу: судны, якія захраслі ў Армузскім праліве, разнясуць па ўсім свеце грымучую біялагічную сумесь5

Лукашэнка абсыпаў узнагародамі работнікаў «Савушкавага прадукту», які святкуе юбілей6

49 тысяч мігрантаў прыбылі за суткі ў іспанскую Сеуту22

Былая палітзняволеная Ася Булыбенка робіць выставу карцін, напісаных пасля аборту31

Падлеткі зладзілі флэт, пакуль бацькоў не было дома — скончылася крыміналкай2

Максімальны тэрмін адключэння гарачай вады ў Мінску істотна скарацілі

Ураджэнку Мінска не ўзялі на дыпламатычную службу Германіі, бо ў яе застаўся бацька ў Беларусі18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю14

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць