Свет1515

Устаноўлена асоба медыка, які катаваў украінскіх палонных і дамагаўся іх у калоніі Уладзімірскай вобласці

Медыка па мянушцы Канавал, які катаваў украінскіх палонных у калоніі ва Уладзімірскай вобласці, завуць Вячаслаў Чарданцаў, устанавіў расследвальніцкі праект «Схемы».

Журналісты пагаварылі прыкладна з 50 украінцамі, якія вярнуліся з палону і ўтрымліваліся ў калоніі ў Пакіне (ПК-7) Уладзімірскай вобласці.

Паводле расповедаў палонных, Чарданцаў рэгулярна здзекаваўся з іх, прымушаў раздзявацца, імітаваць дзеянні сэксуальнага характару, адпускаў прыніжальныя заўвагі пра іх палавыя органы.

«Нам здавалася, што ён вычварэнец», — распавёў адзін з апытаных.

Акрамя таго, Чарданцаў не аказваў палонным медыцынскай дапамогі, што, у прыватнасці, прывяло да ўспышкі каросты ў калоніі.«Мы праз каросту спаць уначы не можам, просіш у яго мазь, а ён кажа, што хоча, каб мы пакутавалі».

Чарданцаву 48 гадоў, нарадзіўся ў Кыргызстане. Там працаваў фельчарам у выхаваўчай калоніі для непаўналетніх.

Згодна са справаздачай, з якой азнаёміліся «Схемы», у гэтай установе кабінет медчасткі часта быў зачынены, адсутнічалі базавыя лекі, а падлеткі пакутавалі ад інфекцыйных і дэрматалагічных хвароб у запушчанай форме.

У Расію Чарданцаў пераехаў, імаверна, у 2013 годзе, пасяліўся ў пасёлку Першамайскае паблізу Пакіна. Спачатку працаваў у дзіцячым доме, а з 2015 года — у ПК-7, дзе працуе ўжо больш за 10 гадоў.

Каментары15

  • i "языка"
    10.07.2026
    Ягеллончик, і "языка" ж?
  • Ярош
    10.07.2026
    Ну что сЛавик! Проверь карманы, где там должна быть визитка.
  • Аскольд
    10.07.2026
    очевидный вырожденец. Всё же Ч.Ломброзо был прав на счет того, что физиономия отражает внутренний мир. Среди лукашистов и ябатек, каждый первый практически такой. Можно глянуть на физиономию того или иного персонажа и сразу понять, что вот он лукашист.

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі11

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Балгарыі праходзяць прэзідэнцкія выбары

«Белавія» адправіла першы прамы рэйс з Мінска ў Бангкок2

44‑гадовы мінчук на вуліцы Тэслы агаліўся перад дзяўчынай і пачаў мастурбаваць9

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў5

«Я вельмі сумую па якасці». Блогерка з Беларусі расказала, што ёй не спадабалася пасля пераезду ў Екацярынбург15

У Францыі пасля мірных акцый зноў успыхнулі беспарадкі. Затрымалі амаль тысячу чалавек8

Новыя меркаванні Юваля Харары пра «ракету ШІ, з якой мы не злезем»10

Белгарад масавана атакавалі беспілотнікі3

Махляры навучыліся здаваць праз Booking неіснуючае жыллё — вось як працуюць схемы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі11

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць