Латвія сумесна з Украінай плануе пабудаваць завод па вытворчасці беспілотных лятальных апаратаў у рэгіёне Латгалія, каля ўсходняй мяжы краіны. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Латвіі Андрыс Кулбергс пасля пазачарговага пасяджэння ўрада на вайсковай базе Лузнава.

Паводле слоў латвійскага прэм'ера, праект рэалізуюць у рамках міждзяржаўнага пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы абароны, падпісанага з Украінай у пачатку чэрвеня. Урад Латвіі мае намер паскорыць стварэнне сумеснага прадпрыемства.
Кулбергс адзначыў, што пытанні бяспекі маюць асаблівае значэнне для Латгаліі, якая мяжуе з Беларуссю і Расіяй. Паводле яго слоў, ад узроўню бяспекі залежыць развіццё рэгіёна, у тым ліку турызму і іншых галін эканомікі.
Акрамя таго, ён паведаміў, што ўжо ў ліпені або жніўні на латвійскай мяжы з Беларуссю і Расіяй плануюць разгарнуць сістэму супрацьдзеяння беспілотнікам. Мэта — да канца года дасягнуць узроўню абароны ад дронаў, які мае Украіна дзякуючы свайму вопыту ва ўмовах вайны.
Пагадненне паміж Латвіяй і Украінай таксама прадугледжвае перадачу латвійскаму боку ўкраінскага досведу ў галіне супрацьдзеяння беспілотным сістэмам, абароны паветранай прасторы і развіцця сродкаў супрацьпаветранай абароны.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі раней адзначыў, што гэтае супрацоўніцтва прадугледжвае не толькі сумесную вытворчасць, але і ўмацаванне абароннага патэнцыялу абедзвюх краін дзякуючы выкарыстанню ўкраінскага практычнага вопыту.
Паветраныя сілы ЗСУ пра рэтранслятары ў Беларусі: Цяпер расіянам значна цяжэй наносіць дакладныя ўдары
ЗША збіраюцца выпускаць ракеты па «мадэлі McDonald’s»
Украінскі вайсковец: Сцэнарый 2022 года, калі ішлі калоны з Беларусі, цяпер нерэалістычны
Паўднёвая Карэя зробіць усіх вайскоўцаў аператарамі дронаў
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
2 удары па насосным станцыям першага і другога пад'ёма і Астравецкая АЭС без вады.
Спыненая Ігналіна стаіць на беразе возера Дрысвяты. Кропка непадалёк ад мяжы Літвы, Беларусі і Латвіі.
Астравецкая на 60 м вышэй узроўню вады у Віліі.
Паміж Ігналінай і Астравецкай каля 100 км.
Насосная другога пад'ема - 120 км ад Даугавпілса у Латвіі. Тая ж тактыка, што прымянялася Расіяй (рэтранслятары) дазволіць латышскаму дрону большую
частку адлегласці пераадолець уздоўж мяжы Літвы і Беларусі.
Персанал АЭС будзе шукаць дазвол на запуск рэактараў ва Указах Зяленскага.