Свет11

Французы затрымалі чарговы танкер расійскага ценявога флоту

Вайскова-марскія сілы Францыі затрымалі ў Міжземным моры каля берагоў Сіцыліі нафтавы танкер Deliver, які заходнія краіны лічаць часткай расейскага «ценявога флоту». Па інфармацыі французскіх уладаў, судна было затрымана за парушэнні міжнароднага марскога права.

Скрыншот з відэа

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў, што гэтая аперацыя дэманструе рашучасць еўрапейскіх краін супрацьстаяць схемам, якія дазваляюць Расіі абыходзіць міжнародныя санкцыі. Паводле яго слоў, Еўропа не збіраецца дазваляць выкарыстанне «ценявога флоту» для фінансавання расійскіх ваенных дзеянняў.

Згодна з данымі сэрвісу адсочвання суднаў, танкер Deliver ходзіць пад сцягам Камеруна. У пачатку чэрвеня ён выйшаў з расійскага порта Прыморск і накіроўваўся ў Сінгапур.

Гэта ўжо не першы выпадак затрымання суднаў, якія звязваюць з расійскім «ценявым флотам». За апошні час Францыя разам з саюзнікамі праводзіла аналагічныя аперацыі супраць некалькіх танкераў. У некаторых выпадках пасля праверак або выплаты штрафаў судны адпускалі.

Паводле ацэнак заходніх краін, расійскі «ценявы флот» налічвае больш за 700 танкераў. Такія судны часта выкарыстоўваюць заблытаную структуру ўласнасці, рэгіструюцца пад сцягамі розных дзяржаў і змяняюць маршруты, каб абыходзіць абмежаванні на экспарт расейскай нафты.

Пасля папярэдніх затрыманняў некаторыя танкеры пачалі мяняць свае маршруты, каб пазбегнуць узмоцненага кантролю. Падобныя меры супраць суднаў «ценявога флоту» раней прымалі таксама Вялікабрытанія, Бельгія, ЗША, Эстонія і іншыя краіны Захаду.

Каментары1

  • павадзілі па вуснам
    25.06.2026
    павадзілі па вуснам добра маскоўцам, як ў 80е совкам . Cібірскі уралс каля 20 ужо даўно, не кітайцы не індусы не даюць болей за 20 ужо даўно, таму і павалілася сёння маскоўская біржа (НН дадайце калі ласка інфармацыі)

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»2

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

Былы дырэктар «Сілічаў» жыве ў Крыме і судзіцца з суседкай, якая казала, што ён датычны да смерці чалавека1

«Бітлз-лэнд». У Ліверпулі адкрыецца велізарны музей «Бітлз», праект блаславілі Пол Макартні і Рынга Стар1

У Дзень бацькі Лукашэнка пажадаў беларускім мужчынам быць гатовымі ў любы момант стаць на абарону краіны12

Францыя прызнала няўдачы ў сваім адказе на гвалт. Цяпер разгортвае войска і рыхтуецца да новых пратэстаў6

На Зямлі ёсць тры тэрыторыі, якія не хоча забіраць ніводная краіна. Чаму так атрымалася?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію66

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць