Грамадства1717

Віцэ-губернатар Гомельшчыны пра інцыдэнт пад Бранскам: Перавозчыкі выбралі небяспечны маршрут практычна ў прыфрантавой зоне

Намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Дзмітрый Алейнікаў зрабіў каментар для дзяржаўнага тэлебачання, якім частку віны за здарэнне ўсклаў на беларускіх перавозчыкаў.

Дзмітрый Алейнікаў. Скрыншот з відэа

«Для ажыццяўлення паездкі быў укладзены дагавор з недзяржаўнымі перавозчыкамі ІП «Ічуб», зарэгістраваным у Рэчыцкім і Калінкавіцкім раёнах. Ажыццяўлялася перавозка грамадзян колькасцю 88 чалавек па маршруце Рэчыца — Геленджык.

Пры гэтым хацелася б заўважыць, што перавозчыкамі быў выбраны небяспечны маршрут практычна ў прыфрантавой зоне», — адзначыў чыноўнік.

Паводле расійскай версіі, агучанай 17 чэрвеня кіраўніцтвам Бранскай вобласці, аўтобус з беларускімі дзецьмі нібыта быў атакаваны ўкраінскім беспілотнікам. Пры гэтым загінула адна жанчына і ёсць яшчэ восем пацярпелых, у тым ліку шэсць дзяцей.

Беларускае Міністэрства замежных спраў асудзіла здарэнне і назвала яго тэрарыстычным актам, запатрабаваўшы тлумачэнняў ад украінскага боку.

У сваю чаргу Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны і Цэнтр супрацьдзеяння дэзынфармацыі пры Радзе нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны зняпраўдзілі інфармацыю пра ўдар. Паводле іх сцвярджэнняў, у названы час украінскія вайскоўцы наогул не выкарыстоўвалі беспілотнікі для атак на тэрыторыі Бранскай вобласці.

Каментары17

  • Не трэба казак, як дзяцюк бяры на сябе адказнасць!!
    17.06.2026
    ШО Перавозчыкамі ЗНОЎ адказныя за усё будуць ?))) Бранскае ваяводства цалкам да ударамі УСУ(УМУ). Не трэба казак, як дзяцюк бяры на сябе адказнасць!!
  • Віцэ-калабаратор
    17.06.2026
    Гдзе НН токі знаходзіць мяккія крэслы, можэ ОЦ дапамагае па-барэру і сабе й Хітразачосанасу розны бедлам, не азначаны ні ў адмым дакуменце з часоў Берасьцейскае граматы, легалізоўваць?
  • (
    17.06.2026
    А езацьў лагер які знаходзіцца ў зоне баявых дзеянняў не з'яўляецца бяспечным?
    Часцей на Гомельшчыне рабіце выстаўкі "херояў сва" як вы гэта любіце.

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі11

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Балгарыі праходзяць прэзідэнцкія выбары

«Белавія» адправіла першы прамы рэйс з Мінска ў Бангкок2

44‑гадовы мінчук на вуліцы Тэслы агаліўся перад дзяўчынай і пачаў мастурбаваць9

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў5

«Я вельмі сумую па якасці». Блогерка з Беларусі расказала, што ёй не спадабалася пасля пераезду ў Екацярынбург15

У Францыі пасля мірных акцый зноў успыхнулі беспарадкі. Затрымалі амаль тысячу чалавек8

Новыя меркаванні Юваля Харары пра «ракету ШІ, з якой мы не злезем»10

Белгарад масавана атакавалі беспілотнікі3

Махляры навучыліся здаваць праз Booking неіснуючае жыллё — вось як працуюць схемы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі11

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць