Грамадства1414

Севярынец: Ды дваццаць улезе, я табе кажу

Экс-палітвязень расказаў у сваім фэйсбуку, як улетку 2020 года рэжым рыхтаваўся ня проста да масавых, а да магутных масавых пратэстаў.

«У карцарах і камерах, куды мяне закідвалі да стукачоў ужо ў чэрвені-ліпені, я даведаўся пра надзвычайныя меры, якія прымала адміністрацыя турмаў напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі 2020 года.

Найперш, міліцыянты за месяц да падзеяў, на пачатку ліпеня, метадычна абыходзілі ўсе камеры Цэнтра ізаляцыі і следчага ізалятару, правяраючы вентыляцыю і абсталяванне, а таксама вымяраючы «карысны аб'ём» кожнай камеры. 

Дзеля чаго? Каб ведаць, колькі людзей можна максімум «утрамбаваць» у хаты, каб пры гэтым людзі не задыхнуліся насмерць. Пры мне супрацоўнікі выпрабоўвалі, ці добра прымацаваныя столікі ды ложкі, і лічылі на паперцы кубаметры паветра, якія застануцца, калі ў стандартную чатырохмясцовую хату (разлічаную на чатырох вязняў) ўпіхнуць як мага болей народу.

Такая сабе школьная задачка: колькі максімум людзей выжыве ў зачыненай камеры памерам з хрушчоўскую кухню цягам 10‑15 сутак.

Стаяць двоешнікі ў форме, перамнажаюць слупком, шушукаюцца:

— Ну, шестнадцать получается. По норматіву.

— Да влезет двадцатнік, я те говорю.

Памятаю, у мяне пайшлі мурашкі па скуры. Бо згадаў, як аднойчы, яшчэ у 2001-ым, атрымаў суткі на Дзень дэкларацыі незалежнасці, якраз у ліпені – і ў аўтазаку, калі перавозілі з райаддзела на тое ж Акрэсціна, ледзь не задыхнуўся ў жалезным, разлічаным на аднаго вязня, катушку-«пенале»: нас туды ўвапхнулі трох.

Правяралі і ўмяшчальнасць дворыкаў для прагулак: у жніўні іх будуць запаўняць пад завязку і люта збіваць людзей там дручкамі ды ботамі.

А яшчэ раней ва ўсёй турмы пазабіралі матрасы — так званую «вату».

Па-першае, лішні аб'ём, а па-другое, пры бунтах у турмах менавіта «вата» выкарыстоўваецца вязнямі для абароны і гарыць, калі робяць «дымавухі». Усё Акрэсціна, пачынаючы з чэрвеня 2020 года, спала на голых дошках.

І, само сабой, вучэнні спецназа ды асабовага складу. Пад бокам у Акрэсціна — «Белполк», адмысловая частка ўнутраных войскаў. У чэрвені-ліпені раз на два тыдні ў суседніх з Акрэсціна дварах грукалі шчыты і раўлі машыны.

Мы яшчэ не ведалі, што за дзіч будзе тварыцца ў жніўні 2020 года на Акрэсціна. А таварышы начальнікі не проста ведалі — яны гэтую дзіч мэтанакіравана рыхтавалі.

Таму жнівеньскія шэпты ад супрацоўнікаў у кармушкі — «Ребята, потерпіте чуток, нікто ж не знал, что так всё будет» — поўная лухта.

І можна толькі здагадвацца, да чаго яны рыхтуюцца цяпер.

Каментары14

  • Жыў насупраць
    29.05.2026
    На Менскім працэсе (тыпу Нюрнбергскага) усё усплыве. І мы яшчэ жахнемся, што яны планавалі і як рабілі.
  • Резюме
    29.05.2026
    И какие выводы, Северинец? Что власть готовилась, а вы нет? Что вас загодя пересажали как несмышленышей? А вы чем думали в мае- июне 20- го? У меня такое впечатление, что вы там не политики, а некий детсад. И это тянется уже 30 лет. Географ Северинец, может быть вам следует оставить политику и вернуться в свою профессию геолога или там географа в Польше? Ну, не тянете вы все в большинстве своем на политиков. Уже одно то, что вы тащите нам православное христианство в абсолютно светский социум заставляет сильно сомневаться в вас как политике. А ваш знаменитый тезис: "Белорусизировать белорусов, христианизировать Беларусь"? А нас вы почему не спросили хотим ли мы белорусизироваться и христианизироваться в 21- ом веке? Ваши тезисы из 19- го века. А мы живём в 21- ом. Поэтому вы скучны, несовременны.
  • %
    29.05.2026
    Яны не рыхтуюцца, яны ўжо падрыхтаваныя і "заканадаўча" да звычанага растрэлу. Як тое было ў Андзіжане, Нукусе, ці як у Іране. І трэба добра ўсведамляць - яны тое зробяць, і рука не дрогне, а будзе пачуцьце вялікага задавальненьня. А байкі пра нейкіх там разумных мянтоў сапраўды пакіньце недарэкам

Цяпер чытаюць

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлота ў Кранштаце32

Вайнаудакладнена, дапоўнена32

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлота ў Кранштаце

Усе навіны →
Усе навіны

Сілавікі прыходзяць да студэнтаў ЕГУ — і цяперашніх, і былых19

У Мінску двое мужчын загінулі ад перадазіроўкі наркотыкамі1

«Толькі не спісвай слова ў слова». У Гродне адкрываюць краму «Кузнечик», падазрона падобную на польскую «Жабку»4

У Мінску асудзілі мужчыну, які праз рэлігійныя перакананні адмовіўся ўдзельнічаць у вайсковых зборах7

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца9

П'яны 24‑гадовы хлопец пасля фестывалю ў Ваўкавыску напаў на міліцыянтаў

Святлана Ціханоўская сустракаецца з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі12

Былая супрацоўніца пратакола Лукашэнкі Дар'я Шманай стала кіраўніцай таямнічай беларускай арганізацыі ў Маскве20

Мінчанка сустрэла ў Лошыцы дарослага бабра6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлота ў Кранштаце32

Вайнаудакладнена, дапоўнена32

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлота ў Кранштаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць