Грамадства33

Святлана Ціханоўская ўшанавала ў Кіеве памяць загінулых герояў

Падчас свайго візіту ў Кіеў лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская і міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга ўшанавалі памяць загінулых герояў, у тым ліку беларускіх добраахвотнікаў, каля Сцяны памяці.

Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская ў сваім выступленні ўзгадала беларускіх і украінскіх герояў, якія аддалі жыцці за свабоду, і падкрэсліла, што Украіна змагаецца не толькі за сябе, але і за агульную будучыню рэгіёна:

«Мы схіляем галовы перад кожным, хто стаў на абарону сваёй краіны, свайго народа і агульных каштоўнасцяў свабоды і годнасці.

Больш за 80 беларусаў ужо загінулі ў гэтай вайне. Мы памятаем кожнага. Іх імёнамі будуць названыя вуліцы ў вольнай Беларусі. Яны абараняюць не толькі Украіну — яны абараняюць гонар беларускага народа і змагаюцца за нашу агульную свабоду.

Мы таксама памятаем пра тых, хто сёння знаходзіцца ў расійскім палоне. Пра тых ветэранаў і добраахвотнікаў, якія страцілі здароўе, прайшлі праз раненні і выпрабаванні. І наш абавязак — падтрымліваць іх і іх сем’і.

Украіна сёння — прыклад мужнасці, стойкасці і годнасці для ўсяго рэгіёна. І я хачу падзякаваць міністру Андрэю Сібігу і ўкраінскай дыпламатыі за прынцыповасць, рашучасць і вернасць сваёй краіне».

Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Перад гэтым Сібіга паказаў знішчаную расейскую тэхніку, якая выстаўленая на Міхайлаўскай плошчы:

«Вось так выглядае разбураны міф пра расійскую ўсёмагутнасць».

Разам са Святланай Ціханоўскай у цырымоніі ўдзел узялі прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка і Вольга Зазулінская, кіраўнік апарату АПК Валерый Мацкевіч, спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан, а таксама прадстаўніца дэмакратычных сілаў ва Украіне Святлана Шаціліна.

Каментары3

  • Блін з чырвонай ікрой
    25.05.2026
    80 беларусаў загінулі ва Украіне не за тое, каб Ціханоўская ездзіла есці шпінатныя блінцы з чырвонай ікрой.
  • Сведка
    25.05.2026
    Я разумею, што у нас час дурнога густа, але тым не меньш разбор меню гэта зусім залішнее... Ну вы ж разумейце, дзе гэта адбываецца. Ну ясна малады журналіст, ну можа рэдактары ёсць?
  • Так
    25.05.2026
    “ Мы памятаем кожнага. Іх імёнамі будуць названыя вуліцы ў вольнай Беларусі. Яны абараняюць не толькі Украіну — яны абараняюць гонар беларускага народа і змагаюцца за нашу агульную свабоду.
    Мы таксама памятаем пра тых, хто сёння знаходзіцца ў расійскім палоне. Пра тых ветэранаў і добраахвотнікаў, якія страцілі здароўе, прайшлі праз раненні і выпрабаванні. І наш абавязак — падтрымліваць іх і іх сем’і.”

    Добра сказана. І наведаць Кіеў з афіцыйным візітам гэта ўчынак.

Цяпер чытаюць

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім14

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўжо плыве першы танкер з расійскім дызелем13

Украіна атакавала Гарадзец у Ніжагародскай вобласці. Там размешчаны дата-цэнтр Федэральнай падатковай службы Расіі1

Беларуска атрымала рэдкі ДНЖ у Польшчы. Яе адносіны правяралі нават у краме «Жабка»7

У Мінску адмянілі сустрэчу з лідарам духоўнага фонду, які параўноўваюць з сектай — а планавалі сабраць «Чыжоўка-Арэну»16

Рубіа нагадаў, што ва Узбекістане расійская мова не мае афіцыйнага статусу. Гэта выклікала бурную дыскусію10

Пад Ваўчанскам загінуў 40‑гадовы «Зубр» з Аршанскага раёна. Ваяваць за Расію ён пайшоў праз даўгі9

У сусветны пракат сёння выходзіць «Клара і Сонца». У галоўнай ролі — зорка «Уэнсдэй»1

У Беларусі плануюць запусціць вясковыя маршруткі па заяўках3

Гэтая кніга пра «традыцыйную жонку» стала адной з самых папулярных у 2026‑м і ўжо зацікавіла Галівуд7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім14

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць