Грамадства1010

Ціханоўская пра ўдары Расіі па Украіне: Кожны такі ўдар толькі яшчэ раз паказвае сапраўдную сутнасць пуцінскага рэжыму

Святлана Ціханоўская на свае вочы пабачыла наступствы ўчорашняй атакі Расіі па раёнах сталіцы. Адзін з іх — раён Лук’янаўка, які моцна пацярпеў: узніклі шматлікія пажары, цалкам знішчаны гандлёва-забаўляльны цэнтр «Квадрат». 

«Расія мэтанакіравана спрабуе зламаць людзей страхам, цемрай, пастаяннымі начнымі абстрэламі. Але кожны такі ўдар толькі яшчэ раз паказвае сапраўдную сутнасць пуцінскага рэжыму — рэжыму, які не прызнае ні чалавечага жыцця, ні міжнароднага права, ні межаў. І рэжым Лукашэнкі нясе за гэта сваю адказнасць, бо дазволіў выкарыстоўваць тэрыторыю Беларусі для агрэсіі, для запуску ракет і размяшчэння расійскай зброі.

Але я хачу, каб украінцы ведалі: беларусы — з вамі. Мы падтрымліваем Украіну не таму, што гэта «палітычна правільна», а таму што адчуваем гэты боль як свой. Мы бачым вашу мужнасць пасля кожнай атакі. Гэта і ёсць сапраўдная сіла. І я ўпэўненая: ніводная ракета не здолее зламаць народ, які змагаецца за сваю свабоду і сваю годнасць. Слава Украіне! Жыве Беларусь!» — сказала яна.

Каментары10

  • Антось
    25.05.2026
    "пуцінскі рэжым". Яна нават баіцца назваць, што вінаваты не Пуцін, а Расея, бо гэта імпэрыя
  • Вучы гісторыю
    25.05.2026
    Ціханоўская, вывучы гісторыю. Кожны правіцель Расіі пачынаў захопніцкія войны.
    У інтэрнэце гуляе спіс войнаў (на ўкраінскіх каналах), якія пачала Расея. Пачытай і вывучы на памяць.
  • Гэта
    25.05.2026
    Сутнасць россии, россиян.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць