Грамадства

Стала вядома пра вызваленне палітзняволенага фаната Тамаза Піпіі

Футбольны заўзятар атрымаў пяць гадоў за пратэсты пасля таемнай інаўгурацыі Лукашэнкі, а ў калоніі яму дадалі яшчэ паўтара года.

Тамаз Піпія

Выйшаў на свабоду 31‑гадовы Тамаз Піпія. Яму прысудзілі 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за ўдзел у масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК), а ўжо ў зняволенні дадалі яшчэ 1,5 года за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі» (арт. 411 КК).

Тамаз Піпія — футбольны заўзятар колішняга мінскага клуба «МТЗ-РІПА». Яго затрымалі 26 верасня 2020 года ў Гродне па падазрэнні ва ўдзеле ў пратэстах 23 верасня.

Па справе Тамаз праходзіў не адзін: яго брат Цімур Піпія таксама стаў палітзняволеным.

2 ліпеня 2021 года суд Маскоўскага раёна Мінска прысудзіў Тамазу Піпіі 5 гадоў узмоцненага рэжыму. Справу разглядала суддзя Святлана Бандарэнка.

Як часта бывае з палітвязнямі, тэрмін Піпіі на гэтым не скончыўся.

5 верасня 2024 года ў судзе Наваполацка разгледзелі новую крымінальную справу — паводле арт. 411 КК. Суддзя Таццяна Хрыпач дадала Тамазу Піпіі яшчэ 1,5 года калоніі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА22

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню з 2022 года міністр замежных спраў Германіі сустрэўся з Лаўровым7

«Ведаеце, Лукашэнка не прэзідэнт». Яны так усміхнуліся, кіўнулі». Дэпартаваны з Грузіі Леў Міхееў расказаў, як з ім абыходзіліся ў Арменіі3

Саюз палякаў у Беларусі аднаўляе магілу польскага генерала пад Гроднам ФОТАФАКТ34

Трамп не пусціў CNN на борт свайго самалёта1

Цягнік, які ішоў з расійскай Анапы ў Мінск, затрымаўся ў дарозе праз пашкоджанне ўкраінцамі чыгункі на Браншчыне1

Прэзідэнтам FIDE стаў былы расіянін з казахстанскім пашпартам. Ён знаходзіцца пад украінскімі санкцыямі2

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё35

Трамп спадзяецца на пагадненне паміж Зяленскім і Пуціным яшчэ да суровай зімы2

На прыпынкавых павільёнах у Мінску дададуць новыя агароджы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА22

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць