Гісторыя44

Нацыянальны мастацкі музей набыў слуцкі пояс даўжынёй больш за чатыры метры

Нацыянальны мастацкі музей Беларусі папоўніў сваю калекцыю новым каштоўным экспанатам — цэлым слуцкім поясам даўжынёй каля 4 метраў 60 сантыметраў, які быў набыты ў прыватнай асобы. У сюжэце дзяржаўнага тэлебачання намякнулі, яго кошт можа быць вельмі высокім — на ўзроўні сумы з пяццю нулямі, піша Reform.news.

Скрыншот з відэа

Асаблівасць гэтага пояса ў тым, што ён выдатна захаваўся: мае багаты ўзор з залатых нітак, а таксама рэдкую дэталь — арыгінальныя махры на канцах. Такія элементы часта не даходзяць да нашых дзён, таму знаходка лічыцца сапраўды каштоўнай.

Даследчыкі адносяць пояс прыкладна да 1807 года і называюць яго адным з найлепшых узораў свайго часу. Вядома, што ў той перыяд Слуцкая мануфактура належала Каралю Станіславу Радзівілу — і на поясе нават захавалася адпаведная метка.

Слуцкія паясы былі важным элементам адзення заможнай шляхты. Іх ткалі з шоўку, а таксама залатых і срэбных нітак. Спачатку такія паясы прывозілі з Усходу, але з часам у Вялікім Княстве Літоўскім наладзілі ўласную вытворчасць, якая дасягнула вельмі высокага ўзроўню майстэрства.

Сама Слуцкая мануфактура была заснавана ў 1760 годзе князем Міхалам Казімірам Радзівілам. Для навучання мясцовых майстроў запрасілі спецыяліста — Яна Маджарскага, рамесніка армянскага паходжання. Вытворчасць працягвалася каля 50 гадоў і пакінула пасля сябе славутую культурную спадчыну.

Сёння слуцкія паясы лічацца вялікай рэдкасцю: у свеце захавалася менш за тысячу такіх вырабаў, і толькі некалькі дзясяткаў знаходзяцца ў беларускіх музеях. Значная частка калекцый была страчана падчас Другой сусветнай вайны.

Набыты пояс пакуль не будзе выстаўлены — яго плануюць захоўваць у музейных фондах.

Каментары4

  • Рэкамендуецца асьцярожнасьць
    19.05.2026
    Магчыма, лепш за ўсё трымаць слуцкія паясы за мяжой, пакуль у Беларусі не запануе патрыятычная дэмакратыя, бо антыбеларуская дыктатура Лукашэнкі зьнішчае столькі нашае нацыянальнае спадчыны, каб дагадзіць чужой Маскве.
  • Масковія гэта не Русь
    19.05.2026
    Ян, параю вам лекцыі Эвы Томпсан, пра драпежныя маскоўскія імперыі увесь свет даведаўся праз вайну ва Украіне . І што Масковія гэта не Русь a тое, што існуе там (з 13с), гэта змешанне стэпавага нестарыянства і ўсходняга, цюркскага ісламу (архітэктура, адзенне, узбраенне, рабства, гарэмы, цырымоніі; куды ні паглядзі - Усход цi уплыў Усходу). Таму гісторыю Маскоўскіх імперый і іх інстытутаў трэба разумець толькі ў гэтым кантэксце.
  • Імпэрыя бальшавікоў здохла i імпэрыя pаманавых
    19.05.2026
    Імпэрыя бальшавікоў здохла , імпэрыя pаманавых здохла . НІКОЛІ ДВА БЕЗ ТРОХ: імпэрыя cадама пуцэйна 🇷🇺 таксама здохне !

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць