Эканоміка33

Увялі абмежаванні на ўвоз у Беларусь аўтамабільных акумулятараў

Урад Беларусі ўвёў абмежаванні на ўвоз аўтамабільных акумулятараў. Цяпер для іх імпарту (як для легкавых, так і для грузавых аўто) неабходна атрымліваць спецыяльную ліцэнзію ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю і ўзгадняць яе з Міністэрствам прамысловасці.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Гэтая мера ўводзіцца на шэсць месяцаў як часовае рэгуляванне. Пасля гэтага тэрміну рашэнне могуць адмяніць або працягнуць.

Пад ліцэнзаванне трапілі пэўныя віды свінцовых акумулятараў з вадкім электралітам вагой больш за 5 кілаграмаў.

Атрыманне ліцэнзіі патрабуе аплаты дзяржаўнай пошліны, таму выдаткі імпарцёраў павялічацца. Аднак урад упэўнены, што гэта не павінна прывесці да росту цэн для пакупнікоў. Мэта ўведзенай меры — падтрымка беларускіх вытворцаў.

Разам з тым ёсць выключэнні: ліцэнзія не патрэбная для тавараў з краін ЕАЭС пры наяўнасці пацвярджэння іх паходжання, а таксама для прадукцыі, уключанай у спецыяльны рэестр прамысловых тавараў гэтага аб'яднання.

Каментары3

  • Ёсік
    08.04.2026
    Ідзіце далей - новыя аўто трэба завозіць без акумулятара, хай набываюць айчынныя, якія лукашэнка дазволіў харошаму хлопцу вырабляць пад адказнасьць баскава.
  • Суппорт
    08.04.2026
    Шел 32 год поддержки отечественного производителя. Задушили всех. Даже секонхэнды попали под обстрел. Теперь аккумуляторы, на очереди туалетная бумага.
  • Абібок
    08.04.2026
    увага тым хто гойсае на Польшчу. Новы акум прывезці няможна. Не пусціць беларуская мытня. І назад вярнуцца у Польшч таксама нельга - бо увоз запчастак з Беларусі забаронены. Людзі трапляюць у складанае становішча.

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»29

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў8

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

Пасля аварыі на матацыкле звычайны школьны настаўнік стаў музычным геніем. Што здарылася з ягоным мозгам?5

Малдова можа ўвесці для беларусаў візы1

У канцы лістапада над Беларуссю ўзыдзе Бабровы Месяц

Італьянскага кухара звольнілі з аўстралійскага рэстарана за адмову гатаваць піцу з ананасамі2

У Наваполацку паставяць 68‑метровы флагшток больш чым за 3 мільёны рублёў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»29

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць