Спорт44

Усе квіткі на першыя два матчы мінскага «Дынама» з «Ак Барсам» прададзеныя

Першы матч пройдзе ў чацвер, 9 красавіка.

Фота: Betnews.by

У продажы не засталося білетаў на першыя два матчы чвэрцьфінальнай серыі Кубка Гагарына паміж мінскім «Дынама» і «Ак Барсам», піша betnews.by.

Першы матч запланаваны на «Мінск-Арэне» на 9 красавіка (19:30), другі — на 11 красавіка (17:00).

Усе квіткі на гэтыя гульні прададзеныя. Іх кошт ад 45 да 600 рублёў.

Раней кожны з 36 хатніх матчаў мінскага «Дынама» ў гэтым сезоне КХЛ збіраў аншлаг. Змяшчальнасць «Мінск-Арэны» — 15 086 гледачоў.

У першым раўндзе плэй-оф КХЛ «Дынама» адолела маскоўскіх аднаклубнікаў (4:0), тады як «Ак Барс» выйграў серыю з «Трактарам» (4:1).

Серыя ідзе да чатырох перамог адной з камандаў. У выпадку неабходнасці пяты матч пройдзе на «Мінск-Арэне» 17 красавіка, а сёмы (то-бок пры ліку ў серыі 3:3) — 21 красавіка.

Каментары4

  • Ментам
    04.04.2026
    Ментовское динамо, утопись [Рэд. Выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • минэс
    04.04.2026
    Покажи им Ак Барс.
  • Ёсік
    04.04.2026
    разогрев будет ?, лукашэнка будзе кансультаваць Квартальнава, а мо брамніка. А мо сканае да 9 красавіка.

Цяпер чытаюць

«Не спадабаліся прадукты на паліцы — і пішуць туды эсэмэску». МУС назвала Threads пагрозай бяспецы і заявіла пра затрыманні21

«Не спадабаліся прадукты на паліцы — і пішуць туды эсэмэску». МУС назвала Threads пагрозай бяспецы і заявіла пра затрыманні

Усе навіны →
Усе навіны

«Павяліся на бясплатную экскурсію і пакінулі там $500». Беларуска расказала пра адпачынак у В'етнаме9

Украіна ўпершыню прымяніла ў баях на Данбасе баявых робатаў2

Кіт Келаг параіў Пуціну, як ён можа вельмі хутка завяршыць вайну7

Беларусь уваходзіць у топ-10 сусветных экспарцёраў угнаенняў1

Пяцігадовае дзіця можна адправіць рэйсам «Белавія» без дарослых3

У Белавежскай пушчы пабудуюць больш прасторную рэзідэнцыю Дзеда Мароза6

Каля ўзбярэжжа Аргенціны сотнямі гінуць маладыя кіты. У чым прычына?

У школах і дзіцячых садах дазволяць выкарыстоўваць электраабагравальнікі

Упершыню з 2022 года міністр замежных спраў Германіі сустрэўся з Лаўровым7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не спадабаліся прадукты на паліцы — і пішуць туды эсэмэску». МУС назвала Threads пагрозай бяспецы і заявіла пра затрыманні21

«Не спадабаліся прадукты на паліцы — і пішуць туды эсэмэску». МУС назвала Threads пагрозай бяспецы і заявіла пра затрыманні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць