Свет

Пасажыры British Airways больш за 13 гадзін ляцелі з целам памерлай на борце жанчыны

На рэйсе авіякампаніі British Airways з Ганконга ў Лондан неўзабаве пасля ўзлёту памерла пасажырка, аднак самалёт працягнуў палёт да пункта прызначэння. У выніку пасажыры правялі ў паветры каля 13 гадзін, ведаючы, што на борце знаходзіцца цела памерлай, паведамляе The Sun.

Жанчына ва ўзросце каля 60 гадоў памерла праз гадзіну пасля ўзлёту з Ганконга. Аднак пілоты British Airways вырашылі працягваць палёт, а не вяртацца.

Да таго часу, калі Airbus A 350‑1000 набліжаўся да пасадкі, з'явіліся скаргі на пах.

«Відавочна, што сям'я жанчыны была ў роспачы, як і экіпаж. Многія хацелі вярнуцца ў Ганконг. Але, кажучы шчыра, калі пасажыр ужо памёр, гэта не разглядаецца як надзвычайная сітуацыя», — паведаміла крыніца выданню.

Думалі, што рабіць з целам — яго загарнулі і перанеслі ў кухню ў хвасце самалёта.

Паліцыя сустрэла нядзельны рэйс BA32 і папрасіла пасажыраў заставацца на сваіх месцах яшчэ 45 хвілін, пакуль шлі следчыя дзеянні.

Усім членам экіпажа кіраўніцтва прапанавала падтрымку, паводле The Sun, некаторыя не выйшлі на працу з-за псіхалагічнай траўмы.

Паводле крыніцы, адзінага пратакола абыходжання з памерлым пасажырам падчас палёту не існуе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі ўзнагародзіў Меланію Трамп за гуманітарную дзейнасць1

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць