Грамадства22

Памёр Юрый Абдурахманаў

Пра смерць мастацтвазнаўцы Юрыя Абдурахманава, стваральніка музея Хаіма Суціна ў Смілавічах, паведаміла ў фэйсбуку культуролаг Юлія Чарняўская.

Юрый Абдурахманаў. Фота: facebook.com/urij.abdurahmanov.2025

Юрый Абдурахманаў нарадзіўся ў 1959 годзе. У 1984 годзе скончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага інстытута замежных моў. Пэўны час вучыўся і працаваў за мяжой — у Францыі, Бельгіі і Алжыры.

Быў стваральнікам і дырэктарам прыватнай установы культуры «Спадчына і час» у гарадскім пасёлку Смілавічы Чэрвеньскага раёна. Таксама ўваходзіў у апякунскую раду музея «Прастора Хаіма Суціна» ў Смілавічах і стаў ініцыятарам стварэння ў гэтым музеі залы, прысвечанай мастаку Шрагу Царфіну.

Ён быў таксама аўтарам шэрагу кніг і публікацый пра мастакоў Парыжскай школы. У 2016—2017 гадах чытаў лекцыі пра гэту школу на радыё «Культура».

Выступаў куратарам розных выстаў сучасных беларускіх мастакоў у Беларусі, Літве і Францыі. Быў галоўным куратарам выставы «Шрага Царфін. Той, што вёў да святла», якая праходзіла ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі ў 2019—2020 гадах. 

Таксама быў адным з заснавальнікаў міжнароднай канферэнцыі «Суцінскія чытанні». Акрамя таго, выступіў аўтарам ідэі, сцэнарыстам і прадзюсарам дакументальнага фільма «Блукаючая зорка са Смілавічаў», прысвечанага мастаку Шрагу Царфіну.

Быў членам ICFA (Міжнароднага камітэта музеяў і калекцый выяўленчых мастацтваў).

«Добры, разумны, іранічны, вельмі прыстойны. Там, дзе ён рос, на ўскраіне імперыі, у маленькім пасёлку, у яго былі добрыя настаўнікі — рэпрэсаваныя кандыдаты і дактары навук. Яны яго шмат чаму навучылі — адвазе, стойкасці, што не адразу было відаць за яго крыху «французістым» шармам, за яго свецкасцю. Я, якая ведала яго хоць і не блізка, але ў цяжкія часы, ведала гэтую адвагу і гэтую прыстойнасць», — напісала Юлія Чарняўская.

Каментары2

  • Валянціна
    15.03.2026
    Прыстойны чалавек
  • Чавус
    15.03.2026
    Вось гэта сапраўды культурны дзеяч! Не параўнаць з чыноўнікамі "па культуры", якія абслугоўваюць уладу. Светлая памяць Юрыю Абдурахманаву.

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Былы дырэктар «Сілічаў» жыве ў Крыме і судзіцца з суседкай, якая казала, што ён датычны да смерці чалавека1

«Бітлз-лэнд». У Ліверпулі адкрыецца велізарны музей «Бітлз», праект блаславілі Пол Макартні і Рынга Стар

У Дзень бацькі Лукашэнка пажадаў беларускім мужчынам быць гатовымі ў любы момант стаць на абарону краіны12

Францыя прызнала няўдачы ў сваім адказе на гвалт. Цяпер разгортвае войска і рыхтуецца да новых пратэстаў4

На Зямлі ёсць тры тэрыторыі, якія не хоча забіраць ніводная краіна. Чаму так атрымалася?1

Starshield для Украіны запаволілі па загадзе Маска5

Трамп пра пагадненне паміж Пуціным і Зяленскім: Ім не абавязкова быць у адным пакоі1

«Паглядзім, што скажа Пуцін». Уіткаф ляціць у Расію, каб абмеркаваць новыя мірныя прапановы, вылучаныя на сустрэчы з Зяленскім у Осла1

У Аўстраліі метэарадары пачалі паказваць дождж, якога няма. Аказалася, што гэта мільёны матылькоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію44

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць