Культура33

Памёр прафесар Георгій Галенчанка — гісторык, які вярнуў Скарыну сапраўднае імя

Ён нарадзіўся ў расійскім Петразаводску ў яўрэйска-ўкраінскай сям'і, але з дзяцінства жыў у Мінску. Тут вывучыў мову, тут палюбіў беларускую культуру.

Георгій Галенчанка. Фота з сацыяльных сетак

Георгій Галенчанка нарадзіўся 28 лютага 1936 года ў Петразаводску (Карэлія)Георгій Якаўлевіч быў гісторыкам з сусветным іменем, паважаным сярод усёй кнігазнаўчай супольнасці.

Гэта Галенчанка вярнуў Скарыну сапраўднае імя: ён знайшоў дакумент, які паказвае, што насамрэч «Георгіус» — не другое імя друкара, а прыкрая памылка, дапушчаная перапісчыкам у копіі дакумента: замест «выдатнага» — «egregius» — Францыск Скарына стаў «georgius'ам».

Расійскім гісторыкам хапіла гэтага, каб сцвярджаць пра прыналежнасць Скарыны да праваслаўнага свету. У той час як Скарына быў у сучасным разуменні чалавекам сусвету: друкаваў Біблію для усяго «народу руськага» ў ВКЛ, а не для пэўнай канфесіі. 

Маштабнай працай Галенчанкі стала факсімільнае выданне Бібліі Скарыны — славуты вялікафарматны трохтомнік у чырвонай вокладцы, аднагодак беларускай незалежнасці. Галенчанка разам з фатографам ездзіў па свеце і адшукваў кнігу за кнігай, каб урэшце выдаць для беларусаў поўны камплект.

Вялікая гутарка «Нашай Нівы» з Георгіем Галенчанкам — пра Скарыну і Лютэра, народную мову і Прагу, яўрэяў і немцаў

Галенчанка скончыў гістфак БДУ і аспірантуру Гісторыка-архіўнага інстытута ў Маскве. Толькі ў цэнтры савецкай краіны ў той час можна было абараніць настолькі культуралагічную і настолькі беларусацэнтрычную дысертацыю — «Гісторыя беларускага кнігадрукавання XVI—XVIII стагоддзяў».

Галенчанка першы адкрыў для шырэйшага кола чытачоў кнігі, выдадзеныя на беларускіх землях у першыя стагоддзі існавання кнігадрукавання.

У каталозе «Кніга Беларусі 1517—1917» ён даў не толькі падрабязна апісанне ўсіх кніг, але і выклаў іх змест, што было смелым крокам у тагачаснай савецкай Беларусі — усе ж старадрукаваныя кнігі былі рэлігійнымі.

Арганізатар беларускай навукі, спецыяліст па гістарычных крыніцах, ад якіх у сваіх даследаваннях не адыходзіў ні на крок. І ў савецкі час, і ў незалежнай Беларусі аб'ектыўнасць — асноўны арыенцір у яго работах.

Каментары3

  • Žvir
    09.03.2026
    Ludzi jaho pakalennia heta stryžan, na jakim u Biełarusi trymałasia, i dasiul trymajecca, ŭsio.
  • Падзяка.
    09.03.2026
    Дзякуй Георгій Якаўлевіч.
    Вечная памяць.
    Спачуванні родным і блізкім.
  • доўгія вушы маскоўскага д'ябла
    09.03.2026
    " Гэта Галенчанка вярнуў Скарыну сапраўднае імя: ён знайшоў дакумент, які паказвае, што насамрэч «Георгіус» — не другое імя друкара, а прыкрая памылка, дапушчаная перапісчыкам у копіі дакумента: замест «выдатнага» — «egregius» — Францыск Скарына стаў «georgius'ам».

    Расійскім гісторыкам хапіла гэтага, каб сцвярджаць пра прыналежнасць Скарыны да праваслаўнага свету. У той час як Скарына быў у сучасным разуменні чалавекам сусвету: друкаваў Біблію для усяго «народу руськага» ў ВКЛ, а не для пэўнай канфесіі. "

    і тут доўгія вушы маскоўскага д'ябла бачны . Нават я чуў казакі пра грышку першадрукара , дзякуй Богу я каталік і мяне усходнія казкі ніколі не цікавілі

Цяпер чытаюць

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў14

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Вайна ў Іране «практычна скончаная»20

Трамп пазваніў Пуціну, каб абмеркаваць Іран і Украіну2

«Гарызонт» выпусціў аранжавы ноўтбук як сімвал беларускай жанчыны4

Гурт «Іванушкі International» стане проста «Іванушкамі», бо «англіцызмы задзяўблі»16

Пуцін прапанаваў Еўропе зноў купляць у яго нафту і газ6

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын22

Калі вайна ў Іране найбліжэйшым часам не скончыцца, свет можа ўступіць у наймацнейшы энергакрызіс з 1970‑х гадоў2

«Мне казалі: ты гаворыш як канадскі эмігрант». Сяргей Шупа расказаў пра Вільню 90-х, параўнанне літоўскай літаратуры з беларускай і адрозненні паміж народамі8

У Мінску на праспекце Пераможцаў памёр мужчына

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў14

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць