Грамадства1313

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Карызну, якому Лукашэнка ў 2024 годзе даў званне народнага паэта, было 87 гадоў.

Уладзімір Карызна

Уладзімір Карызна нарадзіўся 25 мая 1938 года ў вёсцы Закружка Мінскага раёна. У 1961 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Пасля вучобы працаваў настаўнікам беларускай і рускай мовы і літаратуры ў школе ў Браслаўскім раёне, дзе адначасова кіраваў літаратурным аб’яднаннем пры мясцовай газеце. Пазней шмат гадоў працаваў у сферы журналістыкі і выдавецкай справы: у рэдакцыі Беларускага радыё, у часопісе «Полымя», у выдавецтве «Юнацтва», а таксама быў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Крыніца».

Першы верш апублікаваў у 1956 годзе. За сваю творчую кар’еру выдаў шмат зборнікаў паэзіі, у тым ліку «Край мой сінявокі», «Жураўліны досвітак», «Святло ліўня», «Цішыня баразны», «Музыка ў свеце», «Хвіліна святла» і іншыя. Ён таксама напісаў некалькі кніг вершаў для дзяцей.

Больш за дзвесце ягоных вершаў былі пакладзеныя на музыку вядомымі беларускімі кампазітарамі, на іх аснове створана шмат песень.

Акрамя ўласнай творчасці, Карызна займаўся перакладамі паэзіі і дзіцячай літаратуры.

Пісьменнік узнагароджаны шэрагам прэмій і дзяржаўных узнагарод, у тым ліку ордэнам Францыска Скарыны. У 2024 годзе яму было прысвоена званне народнага паэта Беларусі. Ён быў адзіным жывым народным паэтам — і дзявятым у гісторыі Беларусі, пасля Янкі Купалы, Якуба Коласа, Петруся Броўкі, Аркадзя Куляшова, Максіма Танка, Пімена Панчанкі, Ніла Гілевіча і Рыгора Барадуліна. 

Самы вядомы ягоны твор — тэкст дзяржаўнага гімна Беларусі. Пры яго стварэнні Карызна перапрацаваў тэкст гімна БССР, створаны ў пачатку 1950‑х гадоў Міхасём Клімковічам.

 

Каментары13

  • паэт забіты чытачамі
    05.03.2026
    Калі б я даведаўся,што ў маім вершы другакласнік і ягоная маці не могуць правільна паставіць націскі ў словах, я б таксама заўчасна, не прыходзячы ў прытомнасць, спыніў абавязацельствы ФСАН па выплаце мне пенсіі.
    Шкада дзядзьку, запомняць як аўтара гімна амапа і гестапіка.
  • л.н.
    05.03.2026
    на "конкурс" былі прадстаўлены тры варыянты гімну БССР, гімн "Красуй Беларусь" і гімн Радзіма мая дарагая". Першае месца ў тэлефанаваньні заняў гімн "красуй Беларусь" (перароблены гімн "Жыве Беларусь"). Але ўлады сплюсавалі галасы за тры варыянты савецкага гімну і абралі сярод іх першы варыянт які абраў найбольш галасоў. Такім парадкам замкнуўся савецкі іканастас БССР - гэрб-сьцяг-гімн.
  • л.н.
    05.03.2026
    Наколькі я памятаю, у 2002-м многія былі незадаволеныя, маўляў гімн у нас цяпер падобны на расейскі (то бок савецкі). Ну яно і зразумела, гэтыя мэлёдыі былі з аднае эпохі.

    Але гэта тое, што недарабілі ў 1991 годзе, калі застаўся савецкі бссраўскі гімн, але сьцяг і гэрб - гістарычныя. Гэта было яшчэ адным знакам шызафрэніі, якая скончылася перамогаю прамаскоўскага стаўленіка і яго крамлёўскае лініі.

Цяпер чытаюць

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е12

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Усе навіны →
Усе навіны

Улады прапануюць новае правіла для прыватных клінік8

Алексіевіч: Усе матэрыялы для кнігі пра каханне засталіся ў Мінску12

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта28

У Кыргызстане аднавілі пошукі зніклага беларуса. Двух альпіністаў ужо знайшлі мёртвымі

120 гадоў таму выйшаў першы нумар першай легальнай беларускай газеты7

Салісты Беларускай оперы прайшлі ў расійскае шоу спеваў — але журы знайшло прорву паміж іх галасамі2

Навукоўцы знайшлі шэсць загадкавых структур глыбока ў нетрах Зямлі9

Юнак з Бураціі тры гады марыў ваяваць ва Украіне. Падпісаў кантракт на наступны дзень пасля 18‑годдзя — і праз два месяцы загінуў16

Дональд Туск дапускае прамыя расійскія ўдары па тэрыторыі Польшчы ў найбліжэйшы час11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е12

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць