Здарэнні33

Бусел-прыгажун рэгулярна заходзіць у краму ў Маладзечанскім раёне. Яму купляюць сасіскі, не грэбуе птушка і батонам

Бусел звіў гняздо непадалёк.

У вёсцы Дуброва Аляхновіцкага сельсавета Маладзечанскага раёна каля крамы, размешчанай на вуліцы Францыска Скарыны, можна сустрэць бусла, піша kraj.by.

Вясковая крама — месца звычайнае, але ў Дуброве ўсё інакш. Бусел звіў гняздо на дрэве недалёка ад гандлёвага аб’екта і стаў улюбёнцам мясцовых пакупнікоў.

— Ён вельмі любіць сасіскі і прыходзіць сюды практычна кожны дзень, — распавядае прадавец.

Пакупнікі купляюць птушцы яе любімыя сасіскі, частуюць і свежым батонам.

Ён яшчэ і каўбасу есць з задавальненнем.

Каментары3

  • Вучыць гэтаму трэба ў школе
    30.04.2026
    Ні ў якім разе – каўбасы, каўбаскі і хлеб!!! У каўбасных вырабах шмат цукру і солі, што вельмі дрэнна ўплывае на страўнік і печань. А ад хлебнай прадукцыі ў дзікіх птушак развіваецца хвароба , якая завецца „Крыло анёла”. Пер'е крыла распускаецца веерам і птушка не здольная лётаць. Не ў стане вучыць гэтаму птушанят, і ўся сям'я робіцца лёгкай здабычай драпежнікаў. Прычым, калі адзін з партнэраў не ў стане лётаць, другі, яшчэ здаровы, адмаўляецца ад палётаў таксама. Не ведаю, як у буслоў, а ў гусей назіраў за ракой з'явай. Што там у краме няма рыбы? І няўжо арнітолагі не чытаюць НН, каб даць больш прафесійныя парады.
  • Недоразвитый совок
    30.04.2026
    Птиц нельзя кормить хлебом!Кроме совсем лютых морозов они могут найти себе пропитание сами!
  • туз
    01.05.2026
    Вучыць гэтаму трэба ў школе, школа навучыла -вантроба. мо печань гэта астрог печэнегау?

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць