Гэта яго верш пра матулю пару дзён таму расійская кабета не змагла прачэсць і каверкала словы!
паэт забіты чытачамі
05.03.2026
Калі б я даведаўся,што ў маім вершы другакласнік і ягоная маці не могуць правільна паставіць націскі ў словах, я б таксама заўчасна, не прыходзячы ў прытомнасць, спыніў абавязацельствы ФСАН па выплаце мне пенсіі. Шкада дзядзьку, запомняць як аўтара гімна амапа і гестапіка.
Імя
06.03.2026
паэт забіты чытачамі, у самім тэксце гімна няма нечага кепскага. Там праблема з адсылкамі на савецкі гімн ды з сённяшнім выкарыстаннем яго.
л.н.
05.03.2026
на "конкурс" былі прадстаўлены тры варыянты гімну БССР, гімн "Красуй Беларусь" і гімн Радзіма мая дарагая". Першае месца ў тэлефанаваньні заняў гімн "красуй Беларусь" (перароблены гімн "Жыве Беларусь"). Але ўлады сплюсавалі галасы за тры варыянты савецкага гімну і абралі сярод іх першы варыянт які абраў найбольш галасоў. Такім парадкам замкнуўся савецкі іканастас БССР - гэрб-сьцяг-гімн.
Алесь
06.03.2026
л.н., калі прыйдзе час - сімвалы лукашысцкага таталітарызму знікнуць імгненна, як гэта адбылося ў Сірыі. Нагадаю, што сцяг спадчыннай дынастыі людажэраў-Асадаў панаваў там каля 60 гадоў, пакуль Асад-малодшы не памахаў радзіме ручкай і не зляцеў у рашу з дзьвюма тонамі валюты
л.н.
05.03.2026
Наколькі я памятаю, у 2002-м многія былі незадаволеныя, маўляў гімн у нас цяпер падобны на расейскі (то бок савецкі). Ну яно і зразумела, гэтыя мэлёдыі былі з аднае эпохі.
Але гэта тое, што недарабілі ў 1991 годзе, калі застаўся савецкі бссраўскі гімн, але сьцяг і гэрб - гістарычныя. Гэта было яшчэ адным знакам шызафрэніі, якая скончылася перамогаю прамаскоўскага стаўленіка і яго крамлёўскае лініі.
Імя
06.03.2026
л.н., са сцягам і гербам быў кансэнсус, якія сімвалы нацыянальныя, а з гімнам і сёння розныя людзі падтрымліваюць зусім розныя варыянты. "Мы выйдзем шчыльнымі радамі" хоць і самы папулярны варыянт, але нават сярод прыхільнікаў Пагоні і бчб занадта шмат людзей супраць такога празмерна ваяўнічага гімна.
Не разумею
06.03.2026
[Рэд. выдалена]
[Зрэдагавана]
Ганьба
06.03.2026
Не разумею, і сараўды. Усе, хто прыклаў руку да ўмацавання ўлады Бандыта Сашкі падлягаюць люстрацыі і судзебным працэдурам.
[Зрэдагавана]
Жыве Беларусь
06.03.2026
[Рэд. выдалена]
БЧБ і Пагоня
06.03.2026
Гімн у Вольнай Беларусі будзе на словы Наталлі Арсенневай, чы Максіма Багдановіча
За Зянона
06.03.2026
БЧБ і Пагоня, Зянон Пазьняк напіша беларусам гімн.
Не будзе
06.03.2026
БЧБ і Пагоня, "Магутны Божа" Арсенневай- гэта рэлігійная песня, нерэлігійным грамадствам яна не можа быць добра прынята ў якасці гімна. Акрамя таго песня яшчэ і з пасылам, што Бог павінен прыйсці і нешта нам даць, для гімна ж куды лепей падыйдзе пасыл мы самі нешта зробім.
"Пагоня" Багдановіча добра падыйшла б на гімн, калі б не адна акалічнасць: верш прысвечаны Вострай Браме, аб гэтым жа і гаворыцца ў трэцім радку верша, які ніяк будзе не выкінуць з гімна. Вострая Брама - гэта будынак у Вільні, адпаведна моцны супраціў літоўцаў тут будзе цалкам абгрунтаваны: мне б таксама не спадабалася б, каб суседняя краіна ў сваім гімне згадвала будынкі на тэрыторыі Беларусі ў якасці сваіх.
Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі
Шкада дзядзьку, запомняць як аўтара гімна амапа і гестапіка.