Надвор'е22

Бясстрашнасць і адвага. Гэтыя людзі ловяць рыбу на лёдзе ў +14

Цяпло паступова накрыла ўсю Беларусь. Снег сыходзіць, лёд растае, з кожным днём страчваючы ў таўшчыні, але гэта ўсё роўна не адпуджвае фанатаў зімовай рыбалкі. Onliner.by праехаўся па беларускіх вадаёмах і паглядзелі на тых, хто ловіць з лёду ў плюс 14.

Калі на поўдні лёд сышоў, то на астатняй частцы краіны ён пакуль не здаецца. Перш за ўсё пабывалі на Смалявіцкім вадасховішчы. Па выходных тут можна ўбачыць дзясяткі рыбакоў, якія прыселі на свае торбы з вудачкамі ў руках, але зараз сітуацыя іншая — рыбакоў адназначна менш. Ці то ў будні ўсе разбегліся па працах, ці то сапраўды спалохаліся расталага лёду. Але бясстрашных усё роўна хапае.

Самы галоўны экстрэмал дня прыцягнуў за сабой ровар.

На чарзе невялікае азерца ў вёсцы Юзафова, у Аршанскім раёне.

А гэта ўжо азёры ў Віцебскай вобласці.

Ласвіда
Сасна
Гародна
Гародна

Тым часам на вадасховішчы Дразды на ўскраіне Мінска.

Акваторыю на аэралодцы пастаянна патрулююць супрацоўнікі МНС і Таварыства выратавання на водах

Свой веласіпедыст тут таксама знайшоўся

Як відаць, рыбакі нікуды не падзеліся: прамыіны і адкрытая вада ў некаторых месцах ім не перашкода.

Ну а так на днях выглядаў Фацінскі заліў — участак вады на рацэ Дняпро ў Магілёве.

Многія рыбакі на ўсе перасцярогі могуць махнуць рукой. Маўляў, лёд моцны, і яго таўшчыня складае дазволеныя для выхаду 7 сантыметраў. Але, як лічыць афіцыйная прадстаўніца Таварыства выратавання на водах Кацярына Міхалёва, не ўсё так проста:

— Аб сітуацыі на беларускіх вадаёмах адназначна сказаць складана. На большасці рэк з прычыны цячэння і раставання лёд сышоў, а вось на азёрах і вадасховішчах сітуацыя іншая. У некаторых месцах ледзяное пакрыццё ўжо рыхлае, і таўшчыня лёду там менш за 7 сантыметраў, але дзесьці — больш.

Згодна з пастановай №543 аб ахове жыцця людзей на водах, выхад на лёд у перыяды ўтварэння або разбурэння ледзянога пакрыцця, а таксама пры недасягненні таўшчыні крышталічнага ледзянога пакрыцця сямі сантыметраў забаронены. Рашэнне аб увядзенні забароны прымаюць мясцовыя выканкамы. І падобная мера паступова ўводзіцца ў раёнах Беларусі. Да прыкладу, у Зэльвенскім. 

Аднак мы ў любым выпадку не рэкамендуем выходзіць на лёд. У цёплае надвор'е ён хутка растае, і падлёдная рыбалка можа скончыцца трагічна. У мінулым годзе быў выпадак на Вілейскім вадасховішчы. Таўшчыня лёду была 20 см, але моцна грэла сонца, падуў цёплы вецер… Лёд у выніку пачаў раставаць імгненна, і людзі траплялі ў ваду. Рызыкі ўзрастаюць, але рыбакі ў гэтыя дні ўсё роўна актыўна выходзяць на лёд Мінскага мора, Драздоў і Вячы.

Каментары2

  • %
    14.03.2026
    Глупства
  • Раки
    14.03.2026
    Мы тоже кушать хотим.
    После зимы аппетит зверский, а сил гоняться за добычей нет.
    Вот нас весной добрые люди и подкармливают.

Цяпер чытаюць

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі19

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Улады Германіі заявілі пра «фактычную немагчымасць» правядзення ў сябе чэмпіянату свету па хакеі, калі ў ім будзе ўдзельнічаць Расія7

Зяленскі назваў небяспечнай ідэю Трампа аб стварэнні новай сістэмы бяспекі ў Еўропе

У польскім серыяле, які выйшаў на Netflix, адзін з персанажаў — беларускі доктар. У яго на спіне выпалена «здраднік»4

Хакеры цалкам знішчылі воблачную інфраструктуру аднаго з найбуйнейшых расійскіх хостынг-правайдараў Beget1

49‑гадовага лесніка з радзімы Лукашэнкі з двума дзясяткамі судзімасцяў узялі ў палон ва Украіне4

У МУС пракаментавалі справу віцебскага вядучага, які небяспечна пажартаваў на закрытым мерапрыемстве9

У Веткаўскім раёне адкрылі рух па новым мосце праз Сож1

Цесця прынца Гары арыштавалі ў ЗША па падазрэнні ў захоўванні дзіцячай парнаграфіі

Сі Дзіньпін зладзіў у партыі чыстку, найбуйнейшую з часоў Культурнай рэвалюцыі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі19

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць