У гродзенскім раёне Грандзічы хутка пачнуць выпускаць уласную туалетную паперу, папяровыя ручнікі і сурвэткі, распавялі ў прэс-службе СЭЗ.
Новы рэзідэнт свабоднай эканамічнай зоны «Гроднаінвест» — кампанія «Папера захад» — збіраецца ўкласці ў гэтую вытворчасць больш за 5 мільёнаў еўра.
Грошы пойдуць на сучаснае абсталяванне і запуск ліній, што дазволіць стварыць каля 30 новых працоўных месцаў.
Прадукцыя пойдзе не толькі на беларускія паліцы, але і на экспарт у Расію.
Цяпер чытаюць
«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі
Каментары