Моды33

Які памер пінжака правільны? Гід для мужчын

Ідэальна пасаджаны касцюм заўсёды выглядае выйгрышна. Але розніца паміж элегантнасцю і неахайнасцю часта вымяраецца літаральна міліметрамі. Як вызначыць, ці сапраўды ваш пінжак сядзіць бездакорна?

Выданне The Wall Street Journal раіць, на што звярнуць увагу.

1. Плечы — аснова ўсяго

Калі вы купляеце гатовы касцюм, найперш звярніце ўвагу на плечы: шво павінна заканчвацца амаль дакладна на краі вашага пляча. Дапускаецца адхіленне ў межах паўсантыметра — сантыметра, калі вы хочаце больш расслаблены сілуэт.

Звярніце ўвагу і на каўнер. Паміж каўняром кашулі і пінжака не павінна быць зазору. Таксама дрэнна, калі тканіна ўтварае складкі ззаду каля шыі. Пінжак павінен акуратна яе аблягаць.

2. Грудзі

Другі важны момант — аб’ём.

Пінжак павінен зашпільвацца свабодна. Калі ў зашпіленым выглядзе вы бачыце нават лёгкае «нацяжэнне» тканіны, лепш не купляйце.

Калі ж паміж жыватом і зашпіленым пінжаком свабодна змяшчаюцца як мінімум тры пальцы, яго можна смела браць.

Яшчэ адзін сігнал, што памер малы, — складкі пад пахамі пры зашпіленым пінжаку.

Калі мадэль крыху велікаватая, яе звычайна можна падагнаць. Але калі вы літаральна «патанаеце» ў пінжаку, лепш узяць меншы памер. Варта памятаць агульнае правіла: ушыць адзенне прасцей, чым пашырыць — лішнюю тканіну немагчыма «дадаць».

3. Рукавы

Па словах спецыялістаў, ідэальная даўжыня рукава — пытанне густу, але ў межах разумнага.

Класічны варыянт: рукаў заканчваецца на мяжы паміж кісцю і запясцем.

Некаторыя аддаюць перавагу крыху даўжэйшаму рукаву, каб пры згінанні рукі ён не падсоўваўся занадта высока. Іншыя, наадварот, выбіраюць карацейшы, каб падкрэсліць гадзіннік ці бранзалет.

Падкараціць рукаво звычайна нескладана і адносна нядорага. Часам яго можна і трохі падоўжыць — калі ўнутры манжэты ёсць запас тканіны. Але варта праверыць, ці з’яўляюцца прарэзы для гузікаў на рукаве функцыянальнымі. Калі яны дэкаратыўныя, падганяць прасцей. Калі функцыянальныя — работа будзе больш складанай.

І важная дэталь: з-пад рукава пінжака павінна выглядаць манжэта кашулі. Класічная норма — каля 0,5—1 сантыметра. Можна крыху больш, але не настолькі, каб была відаць уся манжэта.

4. Даўжыня пінжака

Даўжыня таксама залежыць ад стылю, але існуе просты арыенцір. Калі рукі апушчаныя ўздоўж цела, ніжні край пінжака павінен знаходзіцца прыкладна паміж першым і другім суставамі вялікага пальца. Гэта забяспечвае збалансаваныя прапорцыі і не скарачае візуальна росту.

5. Складка на штанах ля абутку

Акрамя непасрэдна пінжака варта звярнуць увагу на другі элемент касцюма — штаны. Тут важны выгляд месца судакранання калашыны і абутку.

Калі тканіна ледзь дакранаецца да верхняй часткі туфля і ўтварае невялікую складку, гэта лічыцца найбольш універсальным і бяспройгрышным варыянтам.

Можна выбраць і больш доўгія штаны, якія дадуць больш выразную складку, асабліва калі крой шырэйшы. Гэта стварае больш традыцыйны, класічны сілуэт. Калі ж вы носіце боты, дадатковая даўжыня дасць «невялікі запас», каб край калашыны акуратна ляжаў на наску абутку.

Спецыялісты падкрэсліваюць: менавіта ўвага да дэталяў дазваляе не проста надзець касцюм, а выглядаць у ім бездакорна.

Каментары3

  • Якія шорты
    04.03.2026
    параіце пад пінжак?
  • 1
    04.03.2026
    Скураныя, і капялюш з пяром ) Будзе лук з Октобэрфэста.
  • Якія шорты
    04.03.2026
    1, дзякуй, так і зраблю.

Цяпер чытаюць

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е12

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Усе навіны →
Усе навіны

У Кыргызстане аднавілі пошукі зніклага беларуса. Двух альпіністаў ужо знайшлі мёртвымі

120 гадоў таму выйшаў першы нумар першай легальнай беларускай газеты7

Салісты Беларускай оперы прайшлі ў расійскае шоу спеваў — але журы знайшло прорву паміж іх галасамі2

Навукоўцы знайшлі шэсць загадкавых структур глыбока ў нетрах Зямлі9

Юнак з Бураціі тры гады марыў ваяваць ва Украіне. Падпісаў кантракт на наступны дзень пасля 18‑годдзя — і праз два месяцы загінуў16

Дональд Туск дапускае прамыя расійскія ўдары па тэрыторыі Польшчы ў найбліжэйшы час11

Канада вядзе кулуарныя перагаворы аб статусе асацыяванага сябра Еўрасаюза4

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць сваёй былой прэс-сакратаркі Юліі Мендэль. Яе вінавацяць у прарасійскай прапагандзе2

У Інданезіі перавярнуўся пасажырскі паром з 243 пасажырамі на борце: 130 чалавек зніклі без вестак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е12

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць