Культура88

Заснавальніца Gutenberg: Калі прыйшла навіна пра смерць Цымберава, многія забылі пра асцярожнасць і раскрыліся

Сузаснавальніца выдавецтва Gutenberg Publisher Валянціна Андрэева ў інтэрв’ю «Будзьма беларусамі!» расказала, што рашэнне ўладаў прызнаць выдавецтва экстрэмісцкім фармаваннем балюча ўдарыць па беларушчыне, але не спыніць нікога.

Кнігі выдавецтва Gutenberg Publisher. Фота: Наша Ніва

«Праца будзе працягвацца. Вядома, нам цяпер патрэбныя час і сілы на тое, каб прыняць меры ў сувязі з падзеямі, папярэдзіць людзей, закрыць дастаўку ў Беларусь. Такія дзеянні зрабіць, каб людзі былі ў бяспецы, — распавяла Валянціна Андрэева. — Безумоўна, некаторыя праекты, якія мы планавалі з людзьмі, якія так ці іначай маюць шчыльнейшыя дачыненні да Беларусі, цяпер спыненыя, і на сёння мы не ведаем, як іх аднавіць, або ў якім фармаце аднавіць, або каму перадаць адпаведна гэтыя праекты. Мы не маем пакуль адказу на гэтыя выклікі, думаем пра гэта. Занадта мала часу яшчэ прайшло ад гэтага рашэння, трэба асэнсаваць, убачыць перспектывы і праблемы».

Але ўвогуле «гэта не спыніць тое, што мы рабілі, гэта не значыць, што мы перастанем выдаваць кнігі».

«Проста ад нас гэта запатрабуе болей рэсурсу, болей высілкаў, болей асцярожнасці, болей увагі да тых, хто мае дачыненне да нашай дзейнасці. З іншага боку, такое рашэнне ўладаў яшчэ раз падкрэслівае каштоўнасць беларускай кнігі, яе важнасць, значнасць, эфектыўнасць у гуманістычным спосабе бачання свету, у тым, які свет мы будуем або хочам будаваць, скажам так. І відаць, гэта вялікая сіла», — падкрэсліла Валянціна Андрэева.

Нядаўняя хваля рэпрэсій да беларускай інтэлігенцыі, у тым ліку да выдаўцоў, прызнанні экстрэмістамі ініцыятыў ды выдавецтваў не ёсць нейкім выпадковым збегам абставінаў, лічыць Валянціна Андрэева:

«Я думаю, што мы ўсе сталі крыху расслабленымі, мы ўсе забыліся, што такое асцярожнасць. І калі да нас прыйшла жахлівая навіна пра смерць Рамана Цымберава, занадта шмат у сеціва вылілася не толькі эмоцый, але і фактаў, доказаў, сведчанняў пра нашу працу і наша кола. Мы адкрыліся ў гэты момант. Ясна, тыя, каму не падабаецца тое, што мы робім, тыя, хто хацеў бы, каб беларускай культуры станавілася меней, гэта заўважылі і, напэўна, ім гэта было не ў губу, як кажуць. Напэўна, яны ўбачылі ў гэтым пагрозу, як заўсёды ж, яны ў салідарнасці бачаць пагрозу, у тым, што людзі здольныя аб’ядноўвацца вакол каштоўнасцяў».

Заснавальніца Gutenberg Publisher Валянціна Андрэева.

«Яны бачаць пагрозу для сваёй ўлады ў згуртаванні вакол беларускага. Як вынік — гэтая хваля рэпрэсій, але яшчэ гэта і сведчанне таго, што мы ўсё яшчэ салідарныя, мы ўсё яшчэ жывыя і і дзейныя».

Што да практычных наступстваў, то «так, некалькі аўтараў сказалі «стоп» на ўжо амаль гатовыя кнігі». «І гэта, вядома, удар фінансавы, апроч усяго, бо выдавецкія працэсы каштуюць грошай. Што праўда, мы не чакалі, што будзем першым выдавецтвам, якое стане «экстрэмісцкім фармаваннем». Але жывём там, дзе жывём. Працягнем працу», — сказала Валянціна Андрэева.

Каментары8

  • Satan
    25.02.2026
    Ну, слухайце мы ж у Польшчы, Літве, ЗША і г.д. І будзем набываць цікавыя кнігі як і рабілі раней. Вяртацца ўся-роўна ўжо зэро сэнсу. Я таксама шмат дзе раскрыў сапраўднае прозвішча, бо... бо ўжо насраць.
  • .
    25.02.2026
    "І калі да нас прыйшла жахлівая навіна пра смерць Рамана Цымберава, занадта шмат у сеціва вылілася не толькі эмоцый, але і фактаў, доказаў, сведчанняў пра нашу працу і наша кола. Мы адкрыліся ў гэты момант.
    Напэўна, яны ўбачылі ў гэтым пагрозу, як заўсёды ж, яны ў салідарнасці бачаць пагрозу, у тым, што людзі здольныя аб’ядноўвацца вакол каштоўнасцяў."

    І я пісаў пра такую версію падстаў для рэпрэсій.

    Усё ж многія ў сацсетках дагэтуль працягваюць камунікаваць "як да вайны".
    Некаторыя (не канкрэтызую зараз) безадказна перабралі з фактамі і дадалі пагроз для тых кнігавыдаўцаў, хто застаўся ў Беларусі. І нават для тых, хто ніяк не звязаны з беларусамі ў эміграцыі.

    (Віна на карніках. Частка адказнасці і на тых, хто не падумаў.)

    Чакаць далейшы разгром усяго беларускага недзяржаўнага, пашырэнне спіса выдаўцоў-"экстрэмістаў", знішчэнне абмена-ператока кніг паміж РБ і замежжам.
  • Ага
    25.02.2026
    %, праблема ў тым, што рэжым у гэтай справе выступае толькі хаўруснікам большасці насельніцтва. Балтыйскія народы таксама спрабавалі русіфікаваць, але яны не захацелі. Так, у нечым ім было лягчэй, але ў нечым сёння лягчэй і насельніцтву Беларусі.

Цяпер чытаюць

Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі2

Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце харызматычнага і жартаўлівага кіраўніка Мікалаеўскай вобласці? Ён можа стаць міністрам у новым урадзе Украіны3

Банк у Польшчы заблакаваў рахункі — а там іпатэка, і зберажэнні. Айцішнік-беларус баіцца страціць кватэру9

Навукоўцы знайшлі ў ДР Конга новы від малпаў. У іх ружова-аранжавыя вусны і чорная морда4

Зламаны аўтамабіль заехаў на эвакуатар, але яго туды падштурхнуў іншы легкавік1

Чаму не варта перастройвацца з паласы ў паласу, калі вы захраслі ў заторы? Тлумачаць матэматыкі2

Зяленскі прапанаваў новую пасаду былому міністру абароны, але той адмовіўся10

«Расія 1» назвала «справай гонару» забойства рэпера Kyivstoner2

На лецішчы пад Смалявічамі знайшлі грыб дзіўнай формы. А вельмі рэзкі пах адчуваецца здалёк1

Матч паміж Англіяй і Аргенцінай прывёў да палітычнага скандалу з-за Фалклендскіх астравоў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі2

Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць