Грамадства99

Мовазнаўца і дыпламат Пётра Садоўскі — у цяжкім стане

«Сябры мае вернікі, памаліцеся за стан майго бацькі. Верны сын Беларусі Пётра Садоўскі паміж жыццём і смерцю», — напісала ў сацсетках яго дачка Аліна.

87‑гадовы Пётра Садоўскі — выбітны беларускі мовазнавец, які ў 1990‑я стаў дэпутатам Вярхоўнага Савета, а пазней — першым паслом Беларусі ў Нямеччыне. 

Ураджэнец Полаччыны, дзіця вайны, ён страціў на той вайне тату-партызана, які памёр у яго на вачах. Вывучыўшыся ў Сувораўскай вучэльні, ён пазней з вайсковай дарогі перайшоў у лінгвістыку — балазе, у Сувораўскай яму выкладаў выбітны перакладчык і афіцэр-франтавік Язэп Семяжон.

Пётра Садоўскі вывучаў і выкладаў замежныя мовы, працаваў у Інстытуце замежных моў, Акадэмііі навук і, перакладчыкам, у розных прадпрыемствах Мінска.

Любоў яго жыцця — гэта беларуская мова, а ягоны асабісты рай — паўночнабеларускія гаворкі, якія яго ўскалыхалі і якія ён ведае найлепш сярод усіх ва ўсім свеце.

Садоўскі быў адным з падпісантаў першых лістоў у абарону беларускай мовы і культуры — хадайніцтваў, якія дасылаліся яшчэ ў Маскву. Пазней ён быў адным з заснавальнікаў Народнага Фронту і трыумфальна перамог у адной з мінскіх акруг на свабодных выбарах 1990 года. Садоўскі быў настолькі аўтарытэтным чалавекам, што ў парламенце, дзе БНФ быў у меншасці, быў абраны старшынём камісіі па замежных справах.

Пасля здабыцця Беларуссю незалежнасці ён у 1992 годзе быў прызначаны першым у гісторыі паслом нашай краіны ў Нямеччыне. Амбасаду там ствараў з нуля.

У 2019 годзе Садоўскага, 80-гадовага, судзілі і аштрафавалі за выступ супраць інтэграцыі з Расіяй, у абарону незалежнасці на Кастрычніцкай плошчы Мінска.

Пётра Садоўскі ў судзе за выступ на Кастрычніцкай плошчы, студзень 2020 года. Фота: Наша Ніва

Яго часам пранізлівыя, а часам аналітычныя ўспаміны «Мой шыбалет» выйшлі ў 2008 годзе. Гэта адна з найцікавейшых кніг пра тое, што перажывае ў сэрцы чалавек, які «робіць сябе сам» — пра сірату з-пад Ветрына, які ўласным розумам дарос да вялікай навукі і дыпламатычных вяршынь. Яна адначасова пра патаемна асабістае, як дзяцінства ў пасляваеннай вёсцы, сярод адных баб, бо ўсіх мужчын выкасіла вайна. Прачытаць «Мой шыбалет» можна ў інтэрнэт-бібліятэцы «Камунікат».

Каментары9

  • вучань
    12.02.2026
    Шаноўны спадару Пётра, адужвайце і пішыце чым больш! Чытаю вас у фэйсбуку!
  • імя
    12.02.2026
    Адужаць, шаноўны Пётра Вікенцьевіч! Вельмі хочацца Вас чытаць і надалей
  • Aresa
    12.02.2026
    Памятаю, вельмі добра прамаўляў на ўстаноўчым з'ездзе ТБМ...

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць