Меркаванні

Дэпутат ад БНФ Садоўскі: Калі мы прагаласавалі за незалежнасць, то пайшлі да Кебіча і выпілі гарэлкі

Раніцай 9 снежня ад каранавіруса памёр першы прэм’ер-міністр Беларусі Вячаслаў Кебіч.

Сваімі ўспамінамі пра Кебіча з «НН» падзяліўся дэпутат Вярхоўнага Савета XII склікання, пасол Беларусі ў Германіі (1992 — 1994) Пётра Садоўскі.

Вячаслаў Кебіч. Фота tut.by

«Кебіч жыў па законах савецка-гаспадарчай карпарацыі і ў гэтым быў паслядоўны.

Калі мы, напрыклад, глядзім мастацкі фільм і там ёсць забойца, злодзей, крымінальнік — і калі ён паслядоўна жыве паводле этыкі крымінальнікаў, то мы падсвядома пачынаем за яго перажываць. Дапусцім, калі ён уцякае і яго ловіць міліцыя.

Вячаслаў Францавіч быў савецкім камуністам і неблагім гаспадарнікам у межах таго фармату, тых эканамічных законаў і той улады, якая была зверху спушчана з Масквы. Ён быў чалавекам прагматычным і хітраватым па жыцці.

Напрыклад, калі мы галасавалі пра наданне статусу канстытуцыйнага закону Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце, Кебіч аказаўся больш прагматычным, чым Шушкевіч. Шушкевіч быў старшынёй Вярхоўнага савету, але дазволіў сабе, звярнуўшыся да БНФ, маўляў, што «яны там за нейкі абсалютны суверэнітэт», успрымаў гэта як жарт. Ён цяпер не любіць успамінаць гэта, але гэта было.

Пасля галасавання мы забеглі ў кабінет да Кебіча і выпілі па кілішку. Не да Шушкевіча, а да Кебіча. Я помню, што там было колькі дэпутатаў, у тым ліку я і Іосіф Сярэдзіч. Ён дастаў з халадзільніка простую гарэлку, мы выпілі, і я пайшоў на плошчу, дзе заспяваў на машыне купалаўскую «А ў бары, бары тры дарожанькі».

Калі абагульніць, то Кебіч, як ні дзіўна, выклікае ў мяне станоўчыя эмоцыі, бо ён быў цэльным чалавекам у сваім карпаратыўным сумленні. Хаця мы стаялі на розных палітычных пазіцыях».

Каментары

Цяпер чытаюць

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?36

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўца, які пратараніў каменны плот у Нясвіжы, перад тым скраў машыну ў Клецку

У Беларусі перастануць трансляваць Discovery і Eurosport3

Сын былога міністра культуры стаў кантрактнікам8

Мужчына з Барысава скраў у мінчанкі грошы, а пасля на іх жа запрасіў яе ў кавярню5

У Мінску падлетак парэзаў сябе і хацеў скокнуць з моста4

У Дзяржынску прайшоў дождж з буйным градам

Праз тыдзень у Беларусі можа быць +38°С3

У Мінскім раёне патануў 16‑гадовы падлетак з Мінска1

У Грузіі жыве 4473 беларусаў — вынікі перапісу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?36

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць