Грамадства66

«Выйду з калоніі — развядуся. Я званю ёй, а яна слухаўку пакінула маці, а сама з’ехала манікюр рабіць!»

Літаратуразнаўца і палітычны аналітык, экс-палітвязень Аляксандр Фядута размясціў на сайце Беларускага ПЭНа чарговую калонку. Аўтарская назва «Той, якая чакае».

Фота: Белсат

«Самае страшнае адчуванне ў калоніі — абсалютная адзінота, у якой ты апынуўся. Людзей шмат, ты дачыняешся з імі — нават калі ім забараняюць дачыняцца з табой. Але ты ўсё роўна адзін. І выплакацца няма каму.

Я, магчыма, у сілу ўзросту, звык ужо за паўтара года ШІЗА, што плакацца трэба ў падушку. І пажадана рабіць гэта ноччу, калі цябе ніхто не бачыць. Асабліва моладзь. Не хочацца падацца слабаком.

І ў лістах надта не выплачашся. Ліст атрымае самы блізкі табе чалавек — жонка. А ёй жа там значна цяжэй, чым табе. Ад цябе нічога не залежыць. А ад яе залежыш ты. Цалкам. Як малое дзіця, якое вырвалі з яе рук — і звезлі ў нікуды. І нашыя жонкі няньчацца з намі, стараючыся зрабіць усё, каб мы адзіноты не адчувалі. І — галоўнае — каб мы не адчувалі іхнага цяжару, іхнага болю. Здагадваліся — так, але не бралі на сябе.

І ты мусіш сам старацца не абцяжарваць яе ношу.

Вось і шукаеш камізэльку, у якую можна паплакацца.

Я — у сілу ўзросту, ці што? — многім здаваўся такой камізэлькай. Размаўлялі са мной не толькі пра кнігі. Д. Д., дарослы дзядзька, бацька траіх дзяцей, раптам заістэрыў:

— Выйду — развядуся! Не, вось проста напішу ёй, што разводзімся!

— Што з вамі, Д.?!

— Яна ведала, што ў нас учора будуць званкі. Я званю ёй, а яна слухаўку пакінула маці, а сама з’ехала манікюр рабіць! Здрадніца!

Ён меў цудоўную жонку. Усё тое, што Д. Д. распавядаў мне пра яе, сведчыла: разумная, моцная, закаханая ў яго жанчына, у якой пры гэтым хапала цвёрдасці трымаць мужа ў руках, каб не піў. А ён супраціўляўся гэтаму — на волі. Вось, напісаў некалькі пастоў (сп’яну ці на цвярозую галаву, ён не распавядаў) — і атрымаў сваю чацвёрку ў плечы. Адседзеў яе добрасумленна, выйшаў па званку. Мы з ім пераважна пра кнігі гаварылі. Але тут панесла мужыка.

— Ну, паехала рабіць манікюр. А раптам у манікюршчыцы іншага часу не было. Яна ж трубку маці пакінула, каб вы маглі з ёй пагаварыць.

— Здрадзіла!

— Слухайце, чаго вы ныеце? Дарослы мужык — а ледзь не рыдаеце! Нельга ж так. Вы ў яе становішча ўвойдзеце?

Ён жа не думаў, што фактычна зваліў на жонку траіх дзяцей, недабудаваны дом, ды яшчэ і сам зверху, можна сказаць, усеўся! І вось мы з ім ідзём па прамысловай зоне, па «промцы», і я яму гэта тлумачу.

А ці маю я маральнае права тлумачыць? Папярэджвала мяне жонка: усё, хопіць з мяне твайго 2010 года, не ўляпайся нікуды! І ў красавіку 2021-га, пасля майго арышту, не ведаючы, што са мной, дзе я, кінула ўсё і памчалася ў Маскву, каб там абзвоньваць бальніцы і бегаць па моргах, са страхам углядаючыся ў твары чужых нябожчыкаў, што падыходзілі па апісаннях.

У Этэль Ліліян Войніч у рамане «Авадзень» кардынал Мантанэлі заклікае задумацца пра пакуты Бога-айца, які аддаў Сына свайго на мукі. Я памятаю, як граў гэтую сцэну незабыўны Мікалай Сіманаў у старой экранізацыі… А ў нас — жонкі, вымушаныя нас аддаць, але — не выдалі, не здрадзілі, не здаліся самі, вынеслі нашае гора як уласнае ярмо на сваіх плячах…

Сіманаў! Так!

— Д., а вы ўвогуле жонцы сваёй калі апошні раз пра каханне казалі?

І ён замаўчаў.

Напэўна, нядаўна. Яна ж прыязджала да яго — як да ўсіх нас, у каго «спатканкі» не адбіралі, — на адны суткі замест трох. Але за суткі ты ледзь паспееш нагаварыцца пра хатнія справы, а пра каханне… Пра каханне хіба што ў лістах…

Напэўна, за ўсё жыццё я сам не сказаў сваёй каханай жанчыне столькі слоў пра каханне, колькі разоў пісаў пра іх у лістах з калоніі…

Сіманаў!

— Д., а вы паспрабуйце прачытаць ёй на памяць па тэлефоне якія-небудзь вершы. Напрыклад, «Жди меня» Сіманава.

— А што за вершы?

І я чытаю яму адзіны верш, які сам паўтараю на памяць апошнія тры гады — паўтараю ў падушку, скрозь сухія слёзы. Я раптам успомніў яго: істэрычная памяць пра вайну, якую спрабавалі ўзбудзіць у нас нашыя «выхавальнікі», не надта схіляла да размовы пра каханне. Яны нам гаварылі пра нянавісць, пра ахвяры. А між тым пра каханне трэба гаварыць. Заўсёды. Асабліва ў той сітуацыі, калі кахання гэтага так не стае.

І ў вачах дарослага мужыка Д. з буйнога па беларускіх мерках, але цалкам правінцыйнага горада, я бачу бляск слёз, якія вось-вось пральюцца.

Мы ж ведаем, што нашыя жонкі нас чакаюць. Як ведаем, што не ўсе нашыя лісты да іх даходзяць і не ўсе іхныя лісты цэнзура прапускае да нас. І сіманаўскія радкі набываюць асаблівы сэнс: «Жди меня, и я вернусь…»

Трэба адчуваць, што табе ёсць куды і да каго вяртацца.

І праз тыдзень Д. будзе хадзіць з першым томам твораў сталінскага «літаратурнага сокала» ў руках, паўтараючы адзіны яго верш, што цудам ацалеў у маёй уласнай памяці:

Просто ты умела ждать, как никто другой…

І ён жа прачытае ёй гэтыя радкі! Выдаткуе на гэта каштоўныя хвіліны тэлефоннай размовы — сем хвілін замест належных усім астатнім дзесяці!

Не ведаю, ці была шчаслівая яна. Але ён, было відаць з зусім ужо іншага бляску вачэй, быў шчаслівы.

А я дасылаў сваёй каханай вершы. Не ў кожным лісце. І нават не кожны ліст з вершамі да яе даходзіў.

У адным з іх я па памяці перапісаў верш Канстанціна Сіманава. Так салдаты з акопаў і бліндажоў перапісвалі тыя самыя радкі і паўтаралі іх пры гэтым, як замову…

Але адзін з маіх вершаў — не з калоніі, праўда, а з ШІЗА яшчэ — усё ж дайшоў. Гэта было перайманне ці то Бёрнса, ці то Багрыцкага… Бяда філолагаў у тым, што яны (акрамя, можа, Уладзіміра Караткевіча і Аляксандра Блока) — слабыя паэты. Ну, або я проста кепска знаёмы з паэтычнай творчасцю астатніх філолагаў і мяркую выключна па сабе, дый тое з перадузятасцю.

Ён таксама — пра вяртанне. Да той, якая чакае.

БАЛЛАДА О СЭРЕ ДЖОНЕ УИТТИНГТОНЕ, МЕЧТАВШЕМ СТАТЬ ЛОРД-МЭРОМ ГОРОДА ЛОНДОНА

Все есть в нашей жизни — и дождь, и снег,
И радость есть, и беда.
Из города прочь ушел человек —
Но зачем ушел и куда?
Вечер ветрен был и пепельно сер,
И никто не жалел о нем.
И лишь колокол пел: «Ах, вернись, лорд-мэр,
Возвращайся в родимый дом!»

Много этой истории было лет,
И из памяти стерся, как сон,
Мимолетный, как оказалось, след,
Что потомкам оставил сэр Джон.
Все сотрется, сколько ты им ни снись,
Растает дымком на ветру.
Но призыв колокольный: «Домой вернись!»
Века никак не сотрут.

Но он шел упорно навстречу ветрам,
По тоннелям шел и мостам,
Не встречал нигде рассвет по утрам
И ночами не спал, хоть устал.
И неслось ему вслед, сквозь стужу и зной
В гуле дней и щелканье минут:
«Виттингтон, вернись, о, вернись домой,
Где тебя и любят, и ждут!

Не спеши вперед — оглянись назад,
Вспомни, что ты оставил там,
Где в зелени глаз мерцает слеза
И стекает роса по листам.
И пускай ты упрям, решителен, горд,
Суд вершишь и меняешь закон,
Тебя любят и ждут не за то, что ты — лорд,
А за то, что ты просто — Джон.»

Он услышал голос ее любви,
Растворенный в его крови.
Он замедлил шаг, обернулся назад
И вернулся к своей любви.
И встречал его звоном колоколов
Серебристо-серый металл…
И она обняла его молча, без слов.
И лорд-мэром он, к счастью, не стал.

Каментары6

  • циник
    12.02.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Alex
    12.02.2026
    Пасля адбыцця тэрміну і вымушанага пераезду жонка таксама ад мяне сыйшла апасля 15 гадоў шлюбу.
    Разумею іян, бо апасля шматлікіх " это мы из за тебя уехали, ты во всем виноват" я ужо не мог быць ёй блізкім, і кахаць, як раней.
    20 год аналіз каштоўнасцю прорву паміж намі.
  • Ну
    12.02.2026
    Alex, :(

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Клуб, з якім згуляе «МЛ Віцебск» у Лізе канферэнцый, названы ў гонар вялікай бітвы Другой сусветнай2

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць