Грамадства3737

Фядута: Булгакаў і Ахматава зразумелі б, чаму ва Украіне зносяць помнікі ім

«Ведаеце, людзі, якія гінуць ва Украіне — яны каштуюць больш за помнікі».

img
Аляксандр Фядута адказвае на пытанні аўдыторыі падчас сустрэчы ў парафіі Cвятога Аляксандра. Варшава, 27 снежня 2025 года. Фота: «Белсат»

У Аляксандра Фядуты, былога палітвязня і вядомага пушкініста, у інтэрв’ю «Радыё Свабода» пацікавіліся, як змянілася ягонае стаўленне да рускай культуры пасля пачатку вайны.

«Адна з першых навін, якую я атрымаў, ужо калі знаходзіўся ў Польшчы, — гэта тое, што ў Кіеве (…) пачынаюць зносіць помнікі Булгакаву, Ганне Ахматавай», — расказаў былы палітвязень.

Фядута напісаў сваёй сяброўцы ў Кіеве, што пазіцыю адносна Булгакава можа зразумець, бо раман пісьменніка «Белая гвардыя» сапраўды антыўкраінскі. А вось Ахматаву ён лічыць ахвярай савецкага рэжыму. На што атрымаў адказ:

«Сёння ўначы ў Кіеве загінулі чатыры чалавекі. Давайце спачатку спынім вайну, а пасля будзем разбірацца з жанчынамі, якія пацярпелі ад савецкай улады».

Фядута падкрэслівае: пасля гэтага ў яго не было ніякіх пытанняў, нягледзячы на тое, што абодвух пісьменнікаў ён любіць.

Яшчэ адзін эпізод, які згадаў літаратуразнаўца, тычыцца ягонага сябра з Кіева, вымушанага спальваць кнігі і ноты, каб абагрэць дом. Фядута напісаў яму: «Віця, ты спаліў паперу, музыка ж засталася».

«Стаўленне да культуры — гэта не стаўленне да Пуціна. Тыя людзі, помнікі якім зносяць сёння ў Кіеве, яны не сказалі б ні слова, разумеючы, што іх краіна вядзе вайну, і гэтая вайна не з'яўляецца справядлівай. Я думаю, што і Булгакаў бы ўсё зразумеў, і Ахматава б усё зразумела. Гэта людзі, якія сапраўды былі носьбітамі культуры», — выказаў сваё меркаванне Фядута.

Ён заклікае адрозніваць стаўленне да культуры ад стаўлення да ўлады, якая распачала вайну:

«Давайце адрозніваць адно ад другога. І давайце адрозніваць знак імперскасці (як зараз прынята казаць, а насамрэч знак сапраўды распаўсюджвання ў свеце той ці іншай краіны) ад сапраўднага чытання, слухання музыкі, візіту ў тэатр альбо ў кіно, да жывапісу. Давайце адрозніваць».

Былы палітвязень даводзіць, што вымушаны пагадзіцца з выразам «калі страляюць пушкі, музы маўчаць», бо кожны дзень даведваецца пра тое, колькі людзей гіне ва Украіне.

«Ведаеце, тыя людзі, якія гінуць — яны каштуюць больш за помнікі», — падсумоўвае Аляксандр Фядута.

Каментары37

  • Дэколянізацыя маскоўскай імпэрыі
    14.01.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Найперш не галасі!
    14.01.2026
    Давайце. Я згодзен, давайце адрозніваць.
    Давайце "знак імперскасці" адрознім, ізалюем і закапаем на самае дно кантэйнера з радыёактыўным смеццем.
    Толькі скажыце як.
    Не профі, але мог бы паразважаць з Фядутам пра дынаміку ад "залатога веку" да "сярэбранага веку".
    Ды паразважаць пра іх я магу, але адрозніваць ня ведаю як.
    Аляксандр Фядута - філолаг, прафесійны пушкініст, аўтар дысертацыі "Пушкин и читатели", таксама не здолеў нават падказаць.
  • EU
    14.01.2026
    А чем Владимир Высоцкий не угодил?

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?20

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве19

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?14

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?20

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць