Спорт55

Зборная Беларусі заняла на чэмпіянаце свету 10-е месца

Нацыянальная дружына правяла апошні матч на чэмпіянаце свету па хакеі ў Нямеччыне.

Зборная Беларусі (галоўны трэнер – Эдуард Занкавец) правяла 17 мая ў Кёльне заключны свой матч на чэмпіянаце свету па хакеі з шайбай у Нямеччыне, абыграўшы зборную Даніі з лікам 2:1.

Ужо на першай хвіліне Ларс Элер вывеў датчанаў наперад,

на 37-й Андрэй Стась зраўняў лік, а на 58-й хвіліне Міхаіл Стэфановіч паставіў пераможную кропку. За паўтары хвіліны да канца сустрэчы беларусы засталіся ўтрох (два выдаленні), а за 15 секундаў датчане знялі галкіпера і на пляцоўцы было шэсць палявых гульцоў у бела-чырвоных. Беларусы выстаялі.

Сёння зборная Фінляндыя выйграла ў зборнай Славакіі – 5:2.

Становішча камандаў у групе «Е»:

Расія – 12 (4 гульні), Фінляндыя – 9 (4), Данія – 6 (4), Беларусь – 5 (5), Нямеччына – 4 (4), Славакія – 3 (4).

Зборныя Расіі, Фінляндыі і Даніі забяспечылі сабе пуцёўкі ў плей-оф. Апошні ўладальнік пуцёўкі вызначыцца ў аўторак у гульні Нямеччына – Славакія.

Нягледзячы на тое, што пакуль беларусы ўзняліся на 4-е месца, у аўторак яны яго саступяць якраз пераможцу матчу Нямеччына – Славакія.

І таксама няглядзечы на вынік таго матчу мы застанемся на 5-м месцы ў групе і, як вынік, займаем 10-е месца на чэмпіянаце свету. Бо ў групе F каманда, што зойме 5-е месца, мае балаў больш за нас (шэсць).

***

На чэмпіянаце свету па хакеі зборная Беларусі згуляла шэсць матчаў, тры гульні выйграла, тры прайграла.

На папярэднім этапе Беларусь выйграла ў Казахстана (5:2), прайграла Славакіі (2:4) і Расіі (1:3). У кваліфікацыйнай групе «Е» выйграла ў авертайме ў Нямеччыны – 2:1, у асноўны час у Даніі – 2:1 і прайграла Фінляндыі (0:2).

На чэмпіянаце свету па хакеі ў 2009 годзе зборная Беларусі (ёй кіраваў Глен Хэнлан) прабілася ў чвэрцьфінал і заняла выніковае 8-е месца. Найлепшы вынік на чэмпіянатах – ЧС у 2006 годзе ў Рызе – 6-е месца (зноў нашай дружынай кіраваў Хэнлан).

Пад кіраўніцтвам Курта Фрэйзера ў 2007 і 2008 гадах беларускія хакеісты займалі 11-е і 9-е месцы.

Каментары5

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты21

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдактарка «Белсата» Аліна Коўшык папярэдзіла пра фэйкавыя паведамленні, разасланыя махлярамі ад яе імя

Маладую айцішніцу з Innowise Group асудзілі за палітыку5

Гарыць нафтаперапампоўная станцыя ў Башкартастане

«За ўсё, уключаючы рамонт, выйдзе $10 000 па курсе». Як мінчук будуе дом з марскога кантэйнера5

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка28

Уласнік «Мясной губерні» прасоўвае на эстраду васьмігадовую дачку. Яна ўжо паспела засвяціцца ў акцыі ў падтрымку Лукашэнкі13

Іран адмовіўся весці перамовы з ЗША без выканання пяці ўмоў8

У Беларусі сталі ставіць аўтаматы з піцай. Які там асартымент?1

Трагедыя Чорнай царквы. Як у 1920‑я навукоўцы спрабавалі ўратаваць помнікі БССР ад пралетарыяў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты21

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць