У Гродне прыдумалі суперпросты спосаб, як абараніць дзяцей, якія коўзаюцца з горак
У мікрараёне Альшанка правялі незвычайную аперацыю.

Ілюстрацыйнае фота: AP Photo/David Zalubowski
На вуліцы Агінскага трактар акуратна пасыпаў пяском схілы і прылеглыя дарожкі — не для барацьбы з галалёдзіцай, а каб абмежаваць зону катання на цюбінгах і санках.
Шурпаты пясчаны пласт запавольвае коўзанне, ратуючы дзяцей ад выпадковага вылету на праезную частку.

У Вільні з яе маляўнічым рэльефам выкарыстоўваюць іншы спосаб: папулярныя ў дзяцей і дарослых горкі агароджваюць знізу сеткамі.
-
Дарослыя ўсё часцей купляюць цацкі для сябе, а дзяцей нараджаюць усё менш. Што адбываецца?
-
Касаткі навучыліся паляваць на вялікіх белых акул і здабываць іх печань. Навукоўцы занепакоеныя наступствамі
-
Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні
Каментары