Здарэнні44

Выйшаў з начнога клуба і знік. У Мінску пятыя суткі шукаюць хлопца

28‑гадовы мужчына ў ноч на 27 снежня разам з таварышам адпачываў у начным клубе Modul Art Platform. Прыяцель пайшоў, Павел застаўся адпачываць, а што было далей — ніхто не ведае. Жыхара сталіцы шукаюць ужо пятыя суткі.

«Ён адпачываў з былым калегам. Калега быў з ім да трэцяй гадзіны ночы, пасля чаго паехаў дадому. Павел застаўся ў клубе. Мы знайшлі ўсіх, з якімі ён там пазнаёміўся, але яны таксама сышлі раней за яго. У выніку Павел выйшаў з клуба ў 5:30 раніцы і пасля гэтага знік. Больш інфармацыі пра яго ў нас няма», — расказала журналісту Onlíner Юлія, маці Паўла.

Удалося ўстанавіць, што тэлефон Паўла апошні раз быў у зоне дасяжнасці 27 снежня ў раёне вуліцы Брэсцкай (гэта прыкладна 7 км ад Кастрычніцкай), але пакуль гэта не дало вынікаў. Пошукамі хлопца займаецца міліцыя.

Павел хударлявага целаскладу, рост — 176 см. Быў апрануты ў чорныя штаны, байку, куртку з футравым каўняром і белыя красоўкі. Пры сабе меў маленькую чорную сумку. На кісцях рук — белыя плямы (віціліга).

Калі вам нешта вядома пра Паўла, звяжыцеся з міліцыяй (102) або патэлефануйце ў ПВА «Анёл»: 7733, +375 (33) 666 60 33.

Каментары4

  • На Окрестина .
    31.12.2025
    ??,
  • тупаваты
    31.12.2025
    мвд Беларусі шукае чалавека не чакаючы трох сутак з моманту звароту на 102?!
  • чытач
    21.01.2026
    Паміж Янай Костренковой і Паўлам Калашнікавым існавала істотная розніца у сацыяльным плане?!

    Я мог бы і забыцца пра гэты выпадак, каб не адна навіна на канале

    https://t.me/osvodrs

    15-е студзеня 14:51

    "⚡️В Гродно тестируют подводный супер-дрон с роботизированной рукой для поиска на глубине

    В Гродненской областной организации ОСВОД продолжается внедрение современного высокотехнологичного оборудования, которое значительно повышает эффективность аварийно-спасательных и поисковых работ на водах.

    🔵Одним из таких средств стал подводный дрон CHASING M2 PRO. Это устройство позволяет выполнять подводные обследования на глубине до 150 метров, управляется по кабелю длиной 200 метров и надёжно защищено при транспортировке и хранении.

    Дрон способен работать в широком диапазоне температур — от минус 10 до плюс 45 градусов, удерживать заданную глубину и автоматически стабилизировать положение в воде. Оснащён мощным дополнительным прожектором на 12 тысяч люмен, что обеспечивает хорошую видимость в условиях слабого освещения. Также предусмотрена роботизированная рука-захват, которая позволяет поднимать и фиксировать обнаруженные объекты.

    🔵Использование подводного дрона даёт возможность быстрее и безопаснее проводить поисковые работы, обследовать труднодоступные участки водоёмов, повышать точность и результативность поисковых работ. В настоящее время дрон проходит опытную эксплуатацию. Проводится тестирование в различных условиях.

    В дальнейшем предстоит проверить его возможности при проведении аварийно-спасательных и поисковых работ на больших глубинах и при обследовании гидротехнических сооружений. По завершении всех испытаний подводный дрон станет надёжным помощником спасателей в сложных условиях."

    Меркаваны раён знікнення Паўла утрымлівае узбярэжжа Свіслачы насупраць будынка па Кастрычніцкай, 16 корпус 3.

    Шаноўная рэд., а можна панепакоіць ОСВОД Минска па пытанні узброенасці такім дронам?

Цяпер чытаюць

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні6

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Усе навіны →
Усе навіны

У Грэцыі падчас авіяшоу разбіўся і загарэўся самалёт-знішчальнік

У беларускіх школах змянілі праграму па фізкультуры12

Сталі вядомыя пераможцы сёлетняй Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Не абышлі і Ігара Марзалюка10

Ці можна прадаваць хатнюю выпечку ўласнага прыгатавання ў сваім двары?

У Беларусі вычарпалі гадавую квоту на электрамабілі

Ігар Карней: Што немагчыма дараваць крыважэрнай сістэме26

Беларускі футбаліст выратаваў чалавека, што тануў1

Пасажыра самалёта ў ЗША прыматалі скотчам да крэсла пасля бойкі на борце1

Пуцін даў указанне трое сутак не біць па Кіеве12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні6

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць