Аўто33

280 парушэнняў! ДАІ злавіла вельмі недысцыплінаванага кіроўцу

«Я не спрачаюся: хлопчыка трэба было прапусціць, але сітуацыя, на мой погляд, неадназначная. Хлопчык павінен быў таксама паглядзець па баках!»

Фота: av.by

У беларуса за 20 гадоў сабралася 280 парушэнняў правіл дарожнага руху. Такога кіроўцу журналісты av.by сустрэлі падчас рэйду з ДАІ. Гэтым разам кіроўцу спынілі, бо не даў перавагу юнаму пешаходу на пераходзе.

«Я не спрачаюся: хлопчыка трэба было прапусціць, але сітуацыя, на мой погляд, неадназначная. (… ) Хлопчык павінен быў таксама паглядзець па баках! (…) Нават і не падумаў, што ён пойдзе… Аўтамабіль гружаны: у мяне 4 тоны тавару. А тармазіць рэзка трэба было ў такой сітуацыі. Хоць і хуткасць невысокая, але груз мог пашкодзіць», — апраўдваўся кіроўца.

У мужчыны стаж кіравання амаль 20 гадоў — з 2006 года за стырном. І гэта яго 280 парушэнне.

«Прызнацца, такое я бачыў вельмі рэдка», — адзначыў інспектар.

У выніку кіроўца атрымаў папярэджанне.

Каментары3

  • Filipp
    27.12.2025
    "Хлопчык павінен быў таксама паглядзець па баках!" ©
    Так і ёсць! Кіроўца, нават у худшым выпадку проста сядзе, а хлопчык, проста ляжа.
  • Отец Засандалий
    27.12.2025
    База данных МВД делает из любого гражданина закоренелого преступника.
  • Міхась
    28.12.2025
    скажыце таму хлопчыку што у жывой прыродзе ён бы не выжыў, яго такога неуважлівага адразу з'еў бы леў. У школах павінны вучыць не вершыкі пушкіна, а элементарнаму выжыванню у горадзе

Цяпер чытаюць

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е12

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Усе навіны →
Усе навіны

У Кыргызстане аднавілі пошукі зніклага беларуса. Двух альпіністаў ужо знайшлі мёртвымі

120 гадоў таму выйшаў першы нумар першай легальнай беларускай газеты7

Салісты Беларускай оперы прайшлі ў расійскае шоу спеваў — але журы знайшло прорву паміж іх галасамі2

Навукоўцы знайшлі шэсць загадкавых структур глыбока ў нетрах Зямлі9

Юнак з Бураціі тры гады марыў ваяваць ва Украіне. Падпісаў кантракт на наступны дзень пасля 18‑годдзя — і праз два месяцы загінуў16

Дональд Туск дапускае прамыя расійскія ўдары па тэрыторыі Польшчы ў найбліжэйшы час11

Канада вядзе кулуарныя перагаворы аб статусе асацыяванага сябра Еўрасаюза4

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць сваёй былой прэс-сакратаркі Юліі Мендэль. Яе вінавацяць у прарасійскай прапагандзе2

У Інданезіі перавярнуўся пасажырскі паром з 243 пасажырамі на борце: 130 чалавек зніклі без вестак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е12

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць