Грамадства99

Павел Севярынец сустрэўся з жонкай і сынам пасля 5 гадоў за кратамі

Павел сустрэў сям'ю на аўтавакзале ў Вільні.

Павел Севярынец уз'яднаўся з сям'ёй. Фота: тэлеграм-канал Севярынца

Палітык і былы палітзняволены Павел Севярынец быў у групе тых, каго вызвалілі і дэпартавалі ва Украіну 13 снежня. Пасля ён прыехаў у Вільню.

Пасля 5,5 года за кратамі Севярынец нарэшце сустрэўся з жонкай Вольгай і сынам Францішкам. Палітык сёння апублікаваў гэта сямейнае фота ў сваім тэлеграм-канале.

Севярынца затрымалі 7 чэрвеня 2020 года пасля пікету на Камароўцы. Спачатку яму прысуджалі суткі. Калі раніцай 22 ліпеня 2020 года маці і жонцы Паўла паведамілі, што яго выпусцяць, Вольга паехала яго сустракаць. Севярынца не вызвалілі. З тым фота, як Вольга з кветкамі чакае любага мужа пад сценамі Акрэсціна, фатографка Надзея Бужан стала фіналісткай самага прэстыжнага конкурсу прафесійнай фатаграфіі ў свеце — World Press Photo. Здымак трапіў у адзін з найлепшых у намінацыі spot news (гарачыя навіны).

У маі 2021 года Паўлу прысудзілі 7 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары9

  • Das
    27.12.2025
    Дай Божа ім здароўя.
  • 1
    27.12.2025
    Колькі пакутаў трэба было прайсці! Першыя сямейныя фотаздымкі Севярынцаў і Дашкевічаў — гэта Божая ласка, сапраўднае шчасце, Божы цуд!
  • Klein
    27.12.2025
    Дзякую спадар Трамп, за вызваленне Северынца!

Цяпер чытаюць

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай24

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

Гэтыя мінскія каты маюць уласны гардэроб і наведваюць рэстараны — як жывецца Азуру і Прушы ФОТЫ10

Мінская кампанія прапануе працу 10‑ці кіроўцам таксі. Абавязковая ўмова — веданне туркменскай мовы11

У Маларыце амаль цалкам высахла мясцовае возера. Што з ім сталася?1

На Дажынках у Калінкавічах заўважылі трактар з паролем паўстанцаў 1863 года21

У ЗША падчас страляніны ў прыватным доме загінулі 9 чалавек1

Ірландыя прапануе скараціць бюджэт Еўрасаюза на 8%. Іншыя яшчэ больш радыкальныя5

А1 дазволілі аказваць паслугі хостынгу і электроннай пошты1

Новы ўкраінскі закон мае спрасціць жыццё беларусам, якія засталіся без дзейных дакументаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай24

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць