Кантакты з прадстаўнікамі адміністрацыі ЗША адбываюцца штотыднёва, заявіў «Першаму інфармацыйнаму» пастаянны прадстаўнік Беларусі ў ААН Валянцін Рыбакоў.

Валянцін Рыбакоў, які рэгулярна прысутнічае на беларуска-амерыканскіх перагаворах у Палацы Незалежнасці, даў інтэрв'ю дзяржаўнаму тэлебачанню з гэтай нагоды. Адразу ён публічна запэўніў, што дружба з амерыканцамі не зашкодзіць дружбе з Расіяй.
«Вельмі часта мне даводзілася адказваць на пытанне аб тым, ці спрабуюць амерыканцы нейкім чынам паўплываць на нас у нашых узаемаадносінах з Расіяй. Я магу вас запэўніць, я на многіх падобных перамовах быў, пра гэта ніколі не заходзіла гаворка. Ні разу не было ніякіх спробаў нейкім чынам нас з Расіяй адзін аднаму супрацьпаставіць, пасварыць і гэтак далей. Цяперашняя амерыканская адміністрацыя зыходзіць з таго, што ў нас абсалютна цесныя, цёплыя, сяброўскія, роднасныя, саюзніцкія адносіны з Расійскай Федэрацыяй, і ніякіх спробаў умяшацца ў гэтыя ўзаемаадносіны ніколі не было, і я думаю, ніколі не будзе».
Адказваючы на пытанне, чаго хочуць амерыканцы ў адносінах з Беларуссю, Валянцін Рыбакоў сказаў, што на гэтых перагаворах спадар Коўл заявіў «абсалютна адкрыта» на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, што канчатковая мэта, якую ён і Адміністрацыя ЗША перад сабой ставяць, — поўная нармалізацыя беларуска-амерыканскіх адносін.
«У гэтае паняцце ўваходзіць абсалютна ўсё: палітычныя, эканамічныя адносіны, бізнэс, які мы можам супольна развіваць, культура. Гэта сапраўды ўключае ў сябе ўсё абсалютна», — сказаў ён.
Гаворачы аб тым, што будзе адбывацца далей, пастаянны прадстаўнік Беларусі ў ААН адзначыў, што публічных заяў і дзеянняў можа не быць, іх проста не бачна. З ягоных слоў, гэта не азначае, што праца не праводзіцца.
«Паверце мне, сустрэчы з прадстаўнікамі амерыканскіх уладаў адбываюцца практычна штотыдзень. У Вашынгтоне мы абмяркоўваем усе пытанні, якія ў нас стаяць на парадку дня, рыхтуем наступныя сустрэчы, наступныя крокі, якія абодва бакі павінны зрабіць на шляху да поўнай нармалізацыі нашых двухбаковых адносін, — запэўніў дыпламат. Пасля вяртання ў Нью-Ёрк мы дамовіліся, што правядзём чарговую сустрэчу, пазначым наступныя крокі, бо ёсць што рабіць, ёсць да чаго імкнуцца».
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары
Можно только добавить, что развитие отношений США и РБ будет объективно мешать стать РБ субъектом федерации РФ. И учитывая возраст первого и последнего президента РБ это немаловажно.