Спорт11

Вынікі лёсавання чэмпіянату свету па футболе

Сёння ў Вашынгтоне прайшло лёсаванне чэмпіянату свету па футболе 2026 года, які пройдзе з 11 чэрвеня па 19 ліпеня 2026 года ў ЗША, Мексіцы і Канадзе. Упершыню ў ім возьмуць удзел 48 зборных. Яны разбітыя на 12 групаў па чатыры зборныя ў кожнай.

Фота: Michael Regan — FIFA/FIFA via Getty Images

A: Мексіка, Паўднёвая Афрыка, Паўднёвая Карэя, (пераможца стыкавых матчаў: Данія, Паўночная Македонія, Чэхія, Ірландыя).

B: Канада, Катар, Швейцарыя, (пераможца стыкаў Італія, Паўночная Ірландыя, Уэльс, Боснія).

C: Бразілія, Марока, Шатландыя, Гаіці.

D: ЗША, Парагвай, Аўстралія, (пераможца стыкаў Турцыя, Румынія, Славакія, Косава).

E: Германія, Кот д’Івуар, Эквадор, Кюрасаа.

F: Нідэрланды, Японія, Туніс, (пераможца стыкаў Украіна, Швецыя, Польшча, Албанія).

G: Бельгія, Іран, Егіпет, Новая Зеландыя.

H: Іспанія, Уругвай, Саудаўская Аравія, Каба-Вердэ.

I: Францыя, Сенегал, Нарвегія, (пераможца стыкаў Ірак, Балівія, Сурынам).

J: Аргенціна, Алжыр, Аўстрыя, Іярданія.

К: Партугалія, Калумбія, Узбекістан, (пераможца стыкаў ДР Конга, Ямайка, Новая Каледонія)

L: Англія, Харватыя, Панама, Гана.

У матчы адкрыцця згуляюць 11 чэрвеня Мексіка і Паўднёвая Афрыка.

У плэй-оф выйдуць дзве лепшыя каманды з кожнай групы, а таксама восем лепшых каманд з трэціх месцаў.

Шэсць зборных яшчэ невядомыя: чатыры з Еўропы і дзве з міжкантынентальных стыкаў. Гэтыя стыкавыя матчы пройдуць у сакавіку.

16 еўрапейскіх зборных (12, што занялі другія месцы ў адборачных групах, і 4 з Лігі нацый) падзелены на чатыры шляхі плэй-оф, па чатыры каманды ў кожным. Матчы плэй-оф пройдуць у фармаце паўфіналаў з адным матчам, а затым — фінал.

Шлях А

1/2 фіналу

  • Італія — Паўночная Ірландыя
  • Уэльс — Боснія і Герцагавіна

Шлях B

1/2 фіналу

  • Украіна — Швецыя
  • Польшча — Албанія

Шлях C

1/2 фіналу

  • Турцыя — Румынія
  • Славакія — Косава

Шлях D

1/2 фіналу

  • Данія — Паўночная Македонія
  • Чэхія — Ірландыя

Міжкантынентальны плэй-оф

Шлях 1

1/2 фіналу

Новая Каледонія — Ямайка

Фінал: ДР Конга — Новая Каледонія / Ямайка

Шлях 2

1/2 фіналу

Балівія — Сурынам

Фінал: Ірак — Балівія / Сурынам

Каментары1

  • Alex
    10.12.2025
    Задзяўблі ўжо са сваёй прамоцыяй іншых кантынэнтаў. Я хачу ў фінале глядзець і Чэхію і Ірляндыю і Данію, а не Кюрасаву, Каба-Вэрдэ ці Новую Каледонію. Зрабілі б хаця б міжкантынэнтальныя стыкі. Дык не, баяцца, што іх любімчыкі - слабакі не пройдуць. Дзе хвалёны спартыўны прынцып? Ужо не спорт, а тэатар стаў.

Цяпер чытаюць

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА49

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Рыме праз засуху сталі бачныя апоры старажытнарымскага моста1

Былы міністр абароны Фёдараў заклікаў правесці ва Украіне выбары21

У Варшаве знайшлі мёртвым расійскага апазіцыянера

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?8

Хмарачос «Газпрам Цэнтр» у Мінску амаль дарос да свайго найвышэйшага пункта ФОТЫ2

Рыжанкоў паляцеў адпачываць у КНДР9

«Крамнае ніколі не заменіць сваё». Жыхарка Мінскага раёна трымае на сваім падворку цэлую сотню птушак

Пад Мсціславам, магчыма, ужо пачалі рыхтаваць пляцоўку пад радыеактыўны могільнік6

Мінздароўя памяняла пералік хвароб, пры якіх забаронена кіраваць аўтамабілем

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА49

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць