Свет77

Як выглядае знакамітая кватэра Долінай, праз якую спявачку зненавідзелі ў Расіі

Маскоўская кватэра Ларысы Долінай за 112 мільёнаў рублёў (каля 1,5 млн даляраў) размешчаная ў Ксенінскім завулку, у элітным раёне Хамоўнікі. У кватэры пяць пакояў, плошча яе складае 236 м².

Дзевяціпавярховы маналітны дом, пабудаваны ў 1997 годзе, лічыцца элітным, мае закрытую тэрыторыю, падземны гараж, а ля ўваходаў устаноўлены статуі львоў.

У самой кватэры пяць пакояў, усе памяшканні вялікія.

Інтэр'ер — аксамітныя шторы, канапа з махрамі, накладныя столі, шкляныя дзверы з вітражамі.

Прасторная кухня ў аліўкава-ізумрудных адценнях аб'яднаная з гасцёўняй. Агульны метраж іх складае каля 50 квадратных метраў, падлога выкладзеная натуральным паркетам.

Гаспадарскі ванны пакой аформлены ў цёмна-сініх колерах.

Таксама ў кватэры ёсць дзве спальні, вялікая гардэробная з вокнамі і авальны хол з калонамі.

Гэта кватэра змяніла сітуацыю на другасным рынку нерухомасці ў Расіі і спарадзіла так званы «эфект Долінай». Цяпер многія баяцца заключаць здзелкі, асабліва калі нерухомасць прадае пажылы чалавек.

На спявачку абрынулася хваля хэйту, але сама поп-зорка ўпэўненая, што шквал абурэння — акцыя яе ворагаў, якія вырашылі скарыстацца сітуацыяй.

Доліна, са слоў крыніц, падкрэслівае, што яе права ўласнасці было пацверджана ў судовым парадку, таму ўсе абвінавачванні не маюць падставаў.

Спявачка атрымала не толькі сваю кватэру назад, але і 3 мільёны расійскіх рублёў (каля 40 тысяч даляраў) зверху — ёй аддалі рыэлтарскую камісію, якую яна аплаціла з атрыманых ад пакупніцы грошай, сцвярджае тэлеграм-канал «Ньюсач/Двач».

Каментары7

  • Абу
    03.12.2025
    Запрашай луку з байструкамі ў госці - яны любяць цыганскі шык.
  • роў з кракадзiламi
    03.12.2025
    А навошта нам ардынскiя персанажы i iхнiя гнiлыя справы?
  • 1
    03.12.2025
    обезДолина))

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць