Грамадства2222

Пракуратура палічыла навагоднія цацкі з Ларысай Геніюш, што прадаваліся ў «Каляднай краме», рэабілітацыяй нацызму

Навагоднія цацкі з выявай Ларысы Геніюш, якія прадаваліся ў мінскай «Каляднай краме», палічылі «рэабілітацыяй нацызму».

«Пракуратура Савецкага раёна г. Мінска падчас маніторынгу ў сетцы інтэрнэт выявіла прапановы на набыццё ў адной з крам сталіцы прадукцыі, звязанай з рэабілітацыяй нацызму, і запатрабавала выключыць яе з продажу. Устаноўлена, што ў адной з крам публічна дэманструюцца, а таксама прапануюцца да набыцця тавары ў выглядзе навагодніх цацак з выявай Ларысы Геніюш», — гаворыцца ў паведамленні мінскай пракуратуры.

Адзначаецца, што Ларыса Геніюш была асуджаная прысудам Вярхоўнага суда БССР ад 7 лютага 1949 года паводле артыкулаў 66, 76 Крымінальнага кодэкса БССР (у рэдакцыі 1928 года) за «здраду Радзіме» і «ўдзел у антысавецкай арганізацыі».

«Падчас Другой сусветнай вайны яна знаходзілася на тэрыторыі Чэхаславакіі і ўдзельнічала ў напісанні звароту «беларусаў пратэктарата Чэхіі і Маравіі» да Адольфа Гітлера. Яе дзейнасць была цесна звязаная з нацысцкай прапагандай на захопленых беларускіх землях. Неаднаразова ўздымалася пытанне аб рэабілітацыі Ларысы Геніюш, аднак Вярхоўны Суд пастанавіў, што падставаў для яе рэабілітацыі няма», — заявілі ў пракуратуры.

Навагоднія цацкі з’яўляюцца прадукцыяй уласнай вытворчасці арганізацыі — уласніка крамы.

Намеснік пракурора Савецкага раёна Мінска ў адрас дырэктара арганізацыі ўнёс прадпісанне аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства аб «недапушчэнні рэабілітацыі нацызму», у якім запатрабаваў ліквідаваць «парушэнні» і выключыць тавары з продажу. Хада правядзення праверкі на кантролі пракуратуры раёна.

Нядаўна «Калядная крама», што месціцца на вуліцы Кальцова ў Мінску, пачала прадаваць серыю ёлачных шароў з партрэтамі беларускіх пісьменнікаў і асветнікаў. Сярод іх былі Васіль Быкаў, Францыск Скарына, Янка Купала, Максім Багдановіч, Уладзімір Караткевіч і іншыя. Была і Ларыса Геніюш.

Менавіта да асобы Ларысы Геніюш прычапіліся прапагандысты.

Паводле ліста з адміністрацыі Савецкага раёна Мінска, апублікаванага даносчыцай Вольгай Бондаравай, міліцыя цяпер праводзіць праверку ў дачыненні «Каляднай крамы».

У лісце, падпісаным кіраўніком адміністрацыі Аляксандрам Шчаковічам, гаварылася, што ў Мінгарвыканкам паступілі электронныя звароты, дзе сцвярджалася, што супрацоўнікі «Каляднай крамы» распаўсюджваюць «матэрыялы, якія рэабілітуюць нацызм», прадаючы цацкі з партрэтам Геніюш.

У выніку краму закрылі.

Каментары22

  • Поклеп
    28.11.2025
    Она не была нацисткой. Она была за Беларусь без большевиков.
  • когда?
    28.11.2025
    Когда же этот, русский нацизм закончится в Беларуси ?
  • Ну-ну
    28.11.2025
    Ішоў энны месяц «адрываньня лукашэнкі ад расеі»

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Усе навіны →
Усе навіны

Вячаслаў Даніловіч, які ганіў бел-чырвона-белы сцяг і хваліў Сталіна, стаў адным з кіраўнікоў Акадэміі навук9

Кот Лары на ганку Даўнінг-стрыт, 10 сустракае новага гаспадара ФОТАФАКТ6

Спакуснік з Каўказа пад выглядам «спецназаўца ГРУ» метадычна дурыў беларускую турыстку5

У беларускі ў пашпарце адарвалася палоска перад першай старонкай. Што кажуць у Дзяржпагранкамітэце

У постапакаліптычным вестэрне Guns of Eschaton будзе беларуская мова. Лакалізацыю прафінансавалі два беларусы3

Лідар Нікарагуа пасля 30 гадоў кіравання паабяцаў адмяніць выбары14

Месі вырашыў завяршыць кар'еру ў зборнай3

У Ліпецку пасля атакі УСУ ўзнік пажар на тэрыторыі прамысловых прадпрыемстваў

Юдзіт Полгар адмовілася ад прапановы стаць прэзідэнтам Венгрыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць