Грамадства33

Пракуроры патлумачылі, чаму прызналі экстрэмізмам Раду міністраў Паўночных краін

Бабруйскія пракуроры вырашылі апраўдацца з-за прызнання экстрэмісцкімі старонак Рады міністраў Паўночных краін.

2 кастрычніка ў судзе Бабруйска і Бабруйскага раёна прызналі «экстрэмісцкімі» сайт і старонкі ў Facebook Рады міністраў Паўночных краін і Усходнееўрапейскага дэмакратычнага цэнтра. Больш чым праз 1,5 месяца намеснік пракурора Бабруйска Дзяніс Бяляўскі распавёў, чаму так адбылося, піша «Вясна».

Паводле яго, на рэсурсах Рады міністраў «сістэматычна неўстаноўленымі асобамі размяшчаюцца фатаграфіі, якія змяшчаюць выявы экстрэмісцкай сімволікі і атрыбутыкі. Акрамя таго, у асобных публікацыях змяшчаюцца заклікі да актывізацыі пратэснага руху, заведама ілжывыя звесткі аб ходзе правядзення выбараў у Рэспубліцы Беларусь, прававым становішчы грамадзян, інфармацыя, якая дыскрэдытуе дзеянні супрацоўнікаў органаў унутраных спраў».

Нагадаем, Рада міністраў Паўночных краін — гэта міжурадавы форум, створаны пасля Хельсінкскай дамовы. Мэта Рады — садзейнічаць супрацоўніцтву паміж Паўночнымі краінамі.

Каментары3

  • Абу
    21.11.2025
    Прызнайце ўжо экстрэмізмам Галактычную імперыю і Нарнію. Дэбілы.
  • Сымон
    21.11.2025
    Вось гэтыя лукашысцкія блазаны у сініх мундзірах і ёсць сапраўднымі дармаедамі
  • Ніна
    21.11.2025
    Ай, Моська! Знать сильна...

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі14

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Дачка экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі выйграла чэмпіянат Расіі5

Украіна атакавала ракетамі расійскі завод у Ліпецкай вобласці1

Штучны інтэлект паставіў пад сумнеў аўтарства самай дарагой карціны ў свеце3

У Стамбуле забаранілі канцэрт Максіма Галкіна2

Прэм’ер Брытаніі заявіў, што не супраць вяртання свабоды перамяшчэння паміж Брытаніяй і ЕС2

У Крамлі заявілі, што пра заканчэнне вайны ва Украіне трэба гаварыць і з Еўропай2

У 41 год памёр вядомы расійскі рэпер-нацыяналіст, які падтрымаў вайну. Пішуць пра самагубства19

«Тут няма часу на жыццё». Беларус — пра працу дальнабойшчыкам у ЗША19

У Балгарыі праходзяць прэзідэнцкія выбары

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі14

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць