Грамадства

Адна з беларусак, пацярпелых падчас ДТЗ у Тайландзе, у цяжкім стане

Раней паведамлялася, што ў ДТЗ з аўтобусам у Тайландзе пацярпелі шэсць расіян і пяць беларусаў. У консульскім аддзеле пасольства Расіі ў Тайландзе «РИА Новости» расказалі, што ДТЗ адбылося 6 лістапада, піша БелТА.

Фота з сацыяльных сетак

«Пацярпелі шэсць расіян і пяць грамадзян Рэспублікі Беларусь. У дзесяці чалавек былі лёгкія траўмы і ўдары. Яны выпісаліся з бальніцы адразу пасля аказання меддапамогі і ўжо знаходзяцца ў Патаі. Адна грамадзянка Беларусі атрымала больш цяжкія траўмы. Яна ўсё яшчэ ў бальніцы», — паведамілі расійскія дыпламаты.

«У нашым аддзяленні знаходзіцца ў цяжкім стане адна жанчына, грамадзянка Беларусі, пацярпелая ў ДТЗ на тэрыторыі гатэлю. Пацыентка атрымала пры аварыі пашкоджанні ўнутраных органаў, але яна ў прытомнасці і не падключаная ні да якой апаратуры жыццезабеспячэння, яе стан стабільна цяжкі», — паведамілі агенцтву «РИА Новости» ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі бальніцы правінцыі Канчанабуры.

Раней аддзел турыстычнай паліцыі Тайланда ў правінцыі Канчанабуры паведамляў у сваіх акаўнтах у сацсетках пра ДТЗ з мікрааўтобусам унутрыгатэльных перавозак на тэрыторыі аднаго з гатэляў, размешчаных паблізу нацыянальнага парку і вадаспаду Сай Ёк, у якім пацярпелі 11 чалавек, удакладняючы, што тыя з іх, каму спатрэбілася стацыянарная медыцынская дапамога, былі дастаўленыя ў бальніцу.

Рэгіён нацыянальнага парку і вадаспаду Сай Ёк заўсёды ўваходзіць у праграму экскурсіі на горную раку Квай у правінцыі Канчанабуры, папулярнай у турыстаў. Большасць такіх двух-трохдзённых экскурсій адпраўляецца з курортнага гораду Патая.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі13

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Штучны інтэлект паставіў пад сумнеў аўтарства самай дарагой карціны ў свеце3

У Стамбуле забаранілі канцэрт Максіма Галкіна2

Прэм’ер Брытаніі заявіў, што не супраць вяртання свабоды перамяшчэння паміж Брытаніяй і ЕС2

У Крамлі заявілі, што пра заканчэнне вайны ва Украіне трэба гаварыць і з Еўропай2

У 41 год памёр вядомы расійскі рэпер-нацыяналіст, які падтрымаў вайну. Пішуць пра самагубства19

«Тут няма часу на жыццё». Беларус — пра працу дальнабойшчыкам у ЗША19

У Балгарыі праходзяць прэзідэнцкія выбары

«Белавія» адправіла першы прамы рэйс з Мінска ў Бангкок2

44‑гадовы мінчук на вуліцы Тэслы агаліўся перад дзяўчынай і пачаў мастурбаваць10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі13

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць