Грамадства66

Што было ў апошніх галасавых паведамленнях Веры Краўцовай, якая знікла ў М'янме

«З гатэля мяне забралі з раніцы. І мы паехалі, недзе 12 гадзін».

Беларуска Вера Краўцова знікла 4 кастрычніка. Яна ехала на працу ў Тайланд, а ў выніку апынулася ў рабстве ў скам-цэнтры ў М'янме.

Калі Вера трапіла ў скам-цэнтр, яна адправіла галасавыя паведамленні сяброўцы. Іх змест агучылі ў эфіры СТБ.

У першым паведамленні дзяўчына кажа, што апынулася ў Бангкоку (сталіца Тайланда).

«Павінна была адтуль ехаць адразу ў іншы горад. У выніку захрасла ў Бангкоку на 8 дзён. Пасля гэтага мяне павезлі ў іншую краіну, кшталту М'янма. На машыне я два дні дабіралася да сваёй працы. Ну, карацей, учора першы працоўны дзень быў. Пакуль што ўліваюся ў працу, уліваюся ў гэта ўсё, спрабую быць прадуктыўнай».

У другім паведамленні Вера расказвае пра тое, як прыляцела ў горад Янгон.

«Я там засталася ў гатэлі, таму што гэтыя ўжо не паспявалі забраць мяне на машыне. І потым, атрымліваецца, з гатэля павезлі ў іншы горад. Потым мы перасеклі возера. Не возера, гэта рака. Я там каля ракі засталася ў гатэлі. А потым з гэтага гатэля мяне забралі з раніцы. І мы паехалі, б**, недзе 12 гадзін. Дарога — гэта проста п***, цябе ўвесь час трасе».

Пасля гэтага дзяўчына на сувязь не выходзіла. Падобна, на той момант яна яшчэ не разумела, куды трапіла.

Крыніца расійскага тэлеканала «Рен ТВ» паведамляла, што Веру знайшлі мёртвай. Паводле папярэдніх звестак, смерць насіла крымінальны характар. Расіянка з Чыты, якая вырвалася са скам-цэнтра, расказвала, што дзяўчыну нібыта прадалі на органы. Афіцыйнага пацвярджэння гэтай інфармацыі не было.

Беларускае пасольства ў В'етнаме арганізавала пошукавыя мерапрыемствы пры садзейнічанні сілавых і дыпламатычных структур краін В'етнама і Тайланда. Да аперацыі таксама былі падключаныя апараты ганаровых консульстваў рэспублікі ў Янгоне і Бангкоку.

Каментары6

  • Бастыён
    26.10.2025
    не спыніць!
  • Дзед
    27.10.2025
    Ян, трэба пачакаць інсайдаў з Машу ці з Базы.
  • Гостья
    27.10.2025
    Госпадя, ребёнок. Она не понимала, что ли во что влипла... Хорошо хоть сообщения оставила. И что потом случилось, что не выходила на связь? Невероятно. Мы точно живём в 21 веке? Как мудрый Восток допустил такое явно в промышленном международном масштабе.

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Ад талмудыстаў з Гродна да амерыканскіх мільянераў. У Траццякоўцы адкрылася вялікая выстава Льва Бакста1

У Вялікім каньёне не хапае мільярда гадоў геалагічнай гісторыі. Куды яна падзелася?2

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць