Грамадства99

Дзве трагедыі ў адной сям'і. Родная бабуля і суседзі пра зніклую ў М'янме Веру Краўцову і няшчасце, што здарылася чатыры гады таму

Бацькі Веры пакуль сітуацыю не каментавалі. З журналістамі размаўляе толькі бабуля зніклай беларускі.

Журналісты Onliner.by з'ездзілі да яе дадому і паспрабавалі больш даведацца пра тое, што здарылася, і пра тое, як сябе адчуваюць блізкія дзяўчыны. Выявілася, што некалькі гадоў таму ў сям'і здарылася яшчэ адна трагедыя — у ДТЗ загінуў 28‑гадовы брат Веры.

Родная бабуля: Вера асабіста з усімі развіталася

Наколькі вядома, бацькі Веры не хочуць размаўляць з журналістамі. Коратка сітуацыю каментуе толькі бабуля Веры Наталля.

Жанчына жыве ў Мінску, у звычайным пяціпавярховіку. Суседзі па доме, з якімі ўдалося пагутарыць, ведаюць пра тое, што здарылася. Расказваюць, што яшчэ ўвечары ў сераду тут ужо пабывалі некалькі здымачных груп.

Некаторыя жыхары настроены ў адносінах да журналістаў насцярожана, а месцамі нават варожа. Адна з жанчын і зусім прыгразіла, што гатовая выклікаць міліцыю — маўляў, літаральна гадзіну таму нарад ужо прыязджаў.

Тым не менш з роднай бабуляй зніклай Веры Краўцовай пагаварыць удалося. Праўда, размова адбылася на лесвічнай клетцы. Па першых хвілінах стала ясна: ад роспытаў пра тое, што здарылася, Наталля парадкам стамілася.

— Журналісты проста не даюць жыць — лезуць ва ўсе кватэры, людзей на вуліцах спыняюць, — эмацыйна кажа жанчына. — Пра сваю сям'ю нічога не буду расказваць. Гэта наша гора, наша праблема.

Пра многае, што цяпер распаўсюджваецца ў пабліках Наталля кажа так: «Плёткі, а самі мы нічога не ведаем».

— Кажуць, што Вера ў вас вырасла…

— Ну вось яна [жыла] ў адным двары, а я — у іншым. Яна былі і ў мяне, і там, ну і ўсё. У першым-другім класе [Вера] усё разумела, пешкі да мяне прыходзіла, я яе са школы забірала. Мы і [чалавека] наймалі сядзець з ёй, калі мамы не было.

Пра ўнучку бабуля кажа няшмат, але толькі добрае. Наталля расказвае, што Вера выдатна спявала і скончыла музычнае вучылішча.

— Хто скажа пра сваё дзіця дрэнна? Цудоўнае маё дзіця, цудоўная мая ўнучка.

Журналісты вырашылі ўдакладніць у бабулі інфармацыю, якой падзялілася чытачка: па яе словах, Вера «расла ў яе на вачах». Жанчына расказала, што некалькі гадоў таму ў сям'і здарылася іншая трагедыя — гаворка пра аварыю ў лютым 2021 года, у якой, як запэўнівае чытачка, загінуў брат зніклай Веры Краўцовай.

Вось навіна пра тую трагедыю: «ДАІ Мінска паведаміла пра аварыю на Партызанскім праспекце: 28‑гадовы кіроўца аўтамабіля Mazda здзейсніў наезд на асвятляльную мачту, ад атрыманых траўм ён памёр на месцы здарэння».

— Трапіў у ДТЗ — і ўсё, не справіўся з кіраваннем. Быў на Вольчынай, мамінай машыне. Усё, Яна няма, — суха пацвярджае словы Наталля.

Журналісты таксама ўдакладнілі, ці былі брат і сястра роднымі. Па словах Наталлі, у Яна і Веры адна мама, але розныя бацькі.

Раней са спасылкай на словы бабулі паведамлялася, што цяпер мама Веры знаходзіцца ў бальніцы. Верагодна, узнікла блытаніна: у аўторак з медустановы Наталля забрала сваю маму — атрымліваецца, прабабулю зніклай Веры. Улічваючы ўзрост і стан здароўя, жанчыну пакуль максімальна агароджваюць ад навін.

Па словах Наталлі, асабіста апошні раз яна бачылася з унучкай незадоўга да яе ад'езду.

— Вера з усімі намі асабіста развіталася і з'ехала, пацалавала ў лобік, і ўсё. Больш нічога казаць не буду, прабачце.

Суседка: «У дзяцінстве Вера была пухленькай весялушкай»

Журналісты таксама пагутарылі з суседзямі Веры па яе першым адрасе. Гадоў да шасці яна з бацькамі жыла на адным раёне з бабуляй Наташай і часта гасцявала ў яе. Іх дамы — шэрыя хрушчоўкі-клоны — размешчаны за пяць хвілінаў хады адзін ад аднаго.

Да пераезду сям'я жыла ў аднапакаёвай кватэры. У памяці суседзяў па доме, дзе прайшло дзяцінства Веры, дзяўчынка запомнілася маленькай «пухленькай весялушкай».

Пра тое, што з той самай дзяўчынкай здарылася бяда, Галіна даведалася выпадкова, калі ў панядзелак уключыла перадачу Малахава і ўбачыла на экране знаёмы твар — жанчыну з суседняга пад'езда, якая калісьці жыла на адной пляцоўцы з Краўцовымі.

— Бачу — Маня наша выступае! Па інтэрнэце яна бачыла, пра 500 тысяч даляраў яна чула… Кіназорка наша, інтэрнэт хадзячы, — кажа з абурэннем у голасе Галіна.

Адзначым, што інфармацыю пра нібыта гібель Веры Краўцовай і меркаваны выкуп беларускі МЗС не пацвярджае. Дзяўчыну да гэтага часу шукаюць. У вяртанне ўнучкі верыць і яе бабуля Наталля.

— З яе бабуляй, яна дзесьці непадалёку жыве, мы часта перасякаемся, вітаемся. Таму што сустракаліся з ёй яшчэ тады, калі Вера жыла тут з бацькамі, бегала па двары.

— Веру я таксама вельмі добра памятаю: яна была такой пухленькай вясёлай дзяўчынкай. Цяпер ужо нябожчык муж нашай цяпер ужо «кіназоркі» празваў яе Верка Сярдзючка, таму што тады яе часта па тэлевізары паказвалі.

І вось яна маленькая, пухленькая такая выбягае з пад'езда, а ён ёй услед: «Ну, Верка Сярдзючка!» Я нават калі глядзела перадачу, ужо ж больш дваццаці гадоў прайшло, Вера там зусім дарослая, але ў мяне ўсё роўна перад вачыма стаяў яе дзіцячы тварык…

Пасля сям'я Веры пераехала. У іх аднапакаёўцы нейкі час жыла шматдзетная сям'я з трыма дзецьмі. Цяпер, па словах суседзяў, жыллё пустуе.

Афіцыйна пошукі Веры Краўцовай працягваюцца. На момант публікацыі гэтага матэрыялу якой-небудзь пацверджанай інфармацыі ці прамежкавых вынікаў пошукаў няма.

Каментары9

  • -
    23.10.2025
    Зачем эту трагедию так раздувать? Вкид с русьнявых ресурсов пошел, а бел медиа прям голодные до таких новостей и желтых подробностей, что готовы месяц чужую трагедию мусолить.
  • 1
    23.10.2025
    Вельмі шкада дзяўчыну. Трэба распавядаць, каб ведалі, каб рабілі высновы.
  • --
    23.10.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Усе навіны →
Усе навіны

Эндзі Бёрнэм заявіў пра непахісную і рашучую падтрымку Украіны5

Таццяна Буланава здала гісторыю Беларусі на восем балаў4

Сталі вядомыя магчымыя супернікі беларускіх клубаў у трэцім раўндзе Лігі канферэнцый

Азіяцкі жук-забойца прайшоў праз Расію і Украіну да Еўропы. Яго ўжо выявілі ў Беларусі — пад ударам ясені7

У Мінску прадаюцца ягады па 150 рублёў за кілаграм1

Пад Бабруйскам раніцай заўважылі смерч1

Прэзідэнтам Венгрыі можа стаць вядомая шахматыстка Юдзіт Полгар6

Украінскае выданне патлумачыла сутнасць прэтэнзій да галоўнакамандуючага Сырскага13

Стаў вядомы прысуд падпалкоўніку Чарамных, якога абвінавачвалі ў здрадзе дзяржаве і ў «распальванні варожасці» пры гэтым6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць