Культура33

Як адзначаюць Дзяды

Дзяды — гэта агульная назва продкаў, а таксама свята іх памінання і ўшанавання, яны адзначаецца з 1 на 2 лістапада.

Галоўны элемент абраду — вячэра ў памяць памерлых сваякоў.

Рытуал Дзяды у найбольш архаiчнай форме захаваўся толькi ў беларусаў, а свае карані вядзе са старажытнага абраду трызны. У гэты дзень усе хатнiя мылiся ў лазнi i пакiдалi крыху вады i венiк для Дзядоў. Не шкадуючы прыпасаў, гатавалi вячэру. Продкаў трэба было добра пачаставаць, а потым i павесялiць, iначай яны нашлюць неўраджай i розныя няшчасцi. У некаторых мясцiнах на рытуал запрашалi гасцей (звычайна сваякоў, суседзяў, а часам i жабракоў).

Перад тым, як сесцi вячэраць, вешалі рушнік каля дзвярэй, адчынялі комін, «бо мёртвыя будуць ісці», гаспадар тры разы абыходзiў са свечкай стол, адчынялi вокны i дзверы i клікалi па iмёнах продкаў.

У розных мясцінах на стол ставiлi розную колькасць страў — дзе цотную, дзе няцотную (сем, адзінаццаць, дванаццаць), але, нягледзячы на гэта, у некаторых вёсках дазвалялася з’есцi толькi тры стравы i выпiць тры чаркi. Сярод страў былi варанае i смажанае мяса, блiны, клёцкi, кiсель, гарох з макавым малаком, крупнiк з грыбамi або рыбай, верашчака з каўбасой ды iнш. На стол ставiлi так званыя Дзедаўскую чарку i Дзедаўскую мiску, куды кожны з прысутных адлiваў напоi i адкладаў ежу. У час вячэры гаварылi толькi пра продкаў, успамiналi iх учынкi, парады. На Дзiсеншчыне выпiсвалi з сямейнай хронiкi памерлых i ўпiсвалi нованароджаных.

Пасля вячэры гаспадар казаў: «Святыя Дзяды, вы сюды прыляцелi, пiлi, елi, ляцiце ж цяпер да сябе!» У многiх мясцiнах на стале пакiдалi рэшткi страў, бо лiчылася, што душы продкаў будуць частавацца яшчэ да ранiцы.

Часам пасля вячэры весялiлi Дзядоў. Былi песнi, пляскi, маскарады. Пасля заканчэння вячэры свечку тушылi хлебнай скарынкай або блiнам. Iснавала прыкмета: калi дым пойдзе ўверх — добра, а калi нахiлена, асаблiва ў бок дзвярэй, то ў сям’i нехта памрэ. Паводле павер’я, калi не спаць ноч пасля Дзедавай вячэры, то можна ўбачыць Дзядоў.

У некаторых раёнах Беларусi на Дзяды наведваюць могiльнiкi — робяць прыклады (нарубы, церамкi, каменныя плiты), абкладаюць магiлы дзiрваном, камянямi, ставяць крыжы. Пасля на магiлах пакiдаюць пачастунак. Часта ў гонар кожнага памерлага запальвалi асобнае вогнiшча. З дому з печы прыносiлi гарачыя вуголлi, якiя насыпалi на магiлы, а гаршкi разбiвалi ўшчэнт.

Паводле энцыклапедычнага слоўніка «Міфалогія беларусаў».

Каментары3

  • Намасце
    01.11.2025
    Мае продкі не будуць насылаць на мяне неўраджай і розныя няшчасці. У любым выпадку! Яны былі культурныя і цывілізаваныя людзі, хоць і неадукаваныя.
  • Наш скарб
    01.11.2025
    Дзяды ёсьць важнае напамін для нас, сучасных беларусаў: памятайма свае карані. Мы не з Масквы, мы вырасьлі зь зямлі Беларусі. Размаўляйма на мове нашых продкаў ды шануйма нашу гістарычную, культурную спадчыну. Гэта наш скарб.
  • Ёсік
    02.11.2025
    Але лукашэнкаўскія СМІ ані слова аб Дзядах, усё пішуць аб нейкай эрпэцэшнай дзьмітрыевай субоце. Наколькі памятаю, у расейцаў гэтая субота перад нашай Радуніцай. Лукашэнка не ведае нікога са свайго роду, акрамя маці, ні тату свайго, ні дзядоў сваіх, таму і адмяніў, чытай, забараніў, выходны дзень 2 лістапада, вярнуўшы бесаўское сьвята 7 лістапада, якое да Беларусі аніякім бокам. Сёньня а 10 раніцы быў на могілках, амаль нікога, бліжэй да 12 пацягнуліся людзі, гэта на вясковых могілках. У Мінску на Паўночных на першай браме чаргу з аўто ДАІ рэгулявала, на другой браме амаль нікога. На маскоўскіх таксама чарга. 5-7 гадоў таму прыходзіла нашмат больш. Прапаганда кажа, што гэта польскае, беларусам бліжэй расейскае. Не здзіўлюся, калі шалёная з МН будзе праз некалькі гадоў да звычайных беларусаў чапляцца 2 лістапада, як да тых амбасадараў у Курапатах.

Цяпер чытаюць

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю15

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус жорстка адпомсціў былой жонцы праз 13 гадоў пасля разводу2

Над Жлобінам учора зафіксавалі пралёт БПЛА і знішчальніка

У Ганцавічах пачнуць выпускаць новы для Беларусі від снэкаў

Найбуйнейшыя НПЗ Казахстана адмовіліся пастаўляць бензін у Расію праз санкцыйныя рызыкі1

Украіна з 2014 года дала грамадзянства 52 беларускім добраахвотнікам5

Мінадукацыі замест абавязковага рэестра рэпетытараў створыць іх «вітрыну»2

У Непале пасля разбуральнага апоўзня зніклі сотні турыстаў, дзясяткі загінулых2

У Еўропе спрабавалі падарваць чацвёрты за месяц вайсковы завод

Пакуль УСУ наносяць удары па НПЗ, Расія атакуе ўкраінскія АЗС. Якія наступствы гэтых атак?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю15

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць