У МЗС заявілі, што Літва закрыла мяжу з Беларуссю, бо хоча грошай ад ЕС
Прэс-сакратар МЗС Беларусі Руслан Варанкоў заявіў, што Літва свядома ўзмацняе напружанне на мяжы з Беларуссю, каб атрымаць фінансаванне з бюджэту Еўрасаюза.

Па словах Варанкова, цяперашняя сітуацыя выглядае як «дэжавю» — бо падобная сітуацыя, маўляў, ужо назіралася раней, калі пасля заяў пра крызісную сітуацыю на польска-беларускай мяжы Польшча атрымала больш за 43 мільярды еўра на абаронныя патрэбы. Цяпер нібыта і Літва пайшла той жа дарогай.
Прадстаўнік МЗС мяркуе, што літоўскія палітыкі спадзяюцца атрымаць «свой фінансавы куш» ад ЕС, выкарыстоўваючы тэму міграцыі і кантрабанды як падставу для павышэння напружанасці. Варанкоў заявіў, што праблема кантрабанды, маўляў, існуе на многіх межах свету, але нават генеральны пракурор Літвы пазбягае фармулёвак пра «гібрыдную атаку» з боку Беларусі — бо нібыта няма доказаў.
Таксама чыноўнік панаракаў, што закрыццё літоўскіх пунктаў пропуску сведчыць, маўляў, пра сапраўднае стаўленне да еўрапейскіх каштоўнасцяў, у тым ліку свабоды перамяшчэння. А падтрымка гэтых дзеянняў з боку Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў беларускі рэжым увогуле засмучае.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
🤦🏼♂️