Апошнім часам скаргаў на якасць мабільнага інтэрнэту становіцца болей. Міністр сувязі і інфарматызацыі Кірыл Залескі патлумачыў, што на гэта ўплывае. Але не ўсе ён праблемы прызнае.

«Калі казаць спрошчана, то якасць мабільнай сувязі залежыць ад двух галоўных фактараў. Першае — ад прапускной здольнасці сеткі ў канкрэтным пункце. Яна залежыць ад таго, колькі базавых станцый пабудавана і як часта яны расстаўленыя па тэрыторыі. Другое — ад нагрузкі на сетку. Яна залежыць ад таго, колькі абанентаў і з якой актыўнасцю падлучаныя да сеткі праз канкрэтную базавую станцыю»,
— сказаў Кірыл Залескі на семінары-нарадзе ў Палаты прадстаўнікоў, перадае БелТА.
У зваротах людзі скардзяцца на рэзкае пагаршэнне якасці мабільнай сувязі ў канкрэтных населеных пунктах.
«Але як яна магла пагоршыцца? Бо ніхто не дэмантуе базавыя станцыі — яны як былі, так і засталіся. Гэта азначае, што абаненты, якія знаходзяцца бліжэй, чым праблемная зона, да самой базавай станцыі, сталі спажываць больш гэтага рэсурсу. І таму тым, хто знаходзіцца далей, гэтага рэсурсу перастала хапаць», — аргументаваў ён.
Міністр прывёў аналогію з тым, што ў суботу ўвечары ў высокапавярховым доме на апошніх паверхах не хапае гарачай вады, якая проста туды не даходзіць.
Каб вырашыць праблему, трэба будаваць больш базавых станцый і расстаўляць іх па тэрыторыі больш часта. Міністр запэўнівае, што над гэтым працуюць.
У 2024 годзе аператары сотавай сувязі пабудавалі больш за 2,3 тысячы базавых станцый, і іх агульная колькасць перавысіла 40 тысяч. Сёлета пабудавалі каля 2,1 тысячы базавых станцый, і да канца гэтага года агульная колькасць дасягне каля 45 тысяч.
Паводле афіцыйнай статыстыкі, цяпер ахоп насельніцтва Беларусі паслугамі сотавай і рухомай электрасувязі па тэхналогіі 4G складае 99,6%, ахоп тэрыторыі — 94%. Пры гэтым ахоп насельніцтва паслугамі сотавай сувязі па тэхналогіі 3G складае 99,9%, тэрыторыі — 98,6%.
Але міністр прызнае, што хуткасць мабільнага інтэрнэту ў вёсках невысокая.
«Можам канстатаваць і такі факт — спажыванне трафіку мабільнага інтэрнэту ў Беларусі за апошнія пяць гадоў вырасла ў тры разы. І штогод гэты рост складае прыкладна 40%», — сказаў міністр.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Жалуйтесь дальше, министр придумает новые объяснялки.
Ждите начала продаж смартфона от Илона Маска, при покупке которого купите пожизненное подключение к старлинку (будет включено в цену), послав лесом и лукашенко, и его красауцау, если сможете провезти в сасут шчасьця.
> "спажыванне трафіку мабільнага інтэрнэту ў Беларусі за апошнія пяць гадоў вырасла ў тры разы"
З улікам таго, як народ засеў у тыктоках, здаецца, павінна было быць і больш.
Фільтрацыя і аналіз трафіка не займае 40% магутнасцей. Такое і нават горшае было ў тыя асобныя дні і тыдні 2024-га, калі наладжвалі абсталяванне для блакіровак папулярных VPN.
Могуць пагаршаць хуткасць "неправераных" злучэнняў, але не ясна, наколькі часта такое выкарыстоўваецца.
Гэта дакладна не галоўная прычына таго, што ў Беларусі, ў тым ліку, з-за санкцый, развіццё інтэрнету адстае па хуткасці і па тэхналогіях ад сусветнага.