Пасажырскі цягнік №67 Віцебск — Смаленск адпраўленнем у 04:09 будзе рухацца змененым маршрутам праз Оршу. Гэта звязана з ДТЗ на пераездзе ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці, наступствы якога да гэтага часу ліквідуюцца.

Таксама падоўжаная праца кампенсацыйных аўтобусаў паміж апошняй чыгуначнай станцыяй на беларускім баку Завольшай і Смаленскам. У 05:32 па раскладзе цягніка №6701/6702 аўтобус адправіцца са станцыі Галынкі да Смаленска, у 08:34 — ад Смаленска да Завольшы па раскладзе цягніка 6705/6706. Аўтобусы будуць рабіць прыпынкі на станцыях, размешчаных па маршрутах.
Раніцай 26 верасня паміж станцыямі Рудня і Галынкі на пераездзе ў Смаленскай вобласці Расіі, зусім недалёка ад мяжы з Беларуссю, сутыкнуліся грузавыя аўтамабіль і цягнік. У выніку з рэек сышлі 18 вагонаў, 16 з якіх перакуліліся і загарэліся. З іх 12 цыстэрнаў з бензінам і 4 вагоны з піламатэрыяламі.
Расійскія ўлады адмаўляюць, што ў гэтым здарэнні могуць быць сляды нейкай дыверсіі. Па словах губернатара Смаленскай вобласці Васіля Анохіна, кіроўца буйнога грузавіка, рухаючыся са Смаленска ў бок Рудні, вырашыў пераадолець пераезд на забаронены сігнал святлафора, хоць набліжаўся цягнік. Гэта нібыта стала адзінай прычынай аварыі, іншыя версіі следствам цяпер не разглядаюцца.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары