Грамадства22

Чыноўнік ад турызму наракае, што ў Беларусі вельмі кепскія гатэлі

Кіраўнік Нацыянальнага агенцтва па турызме Дзмітрый Марозаў у эфіры тэлеканала СТБ адзначыў, што галоўнай праблемай турыстычнай сферы ў Беларусі з’яўляецца кепскі стан нумарнога фонду гатэляў.

Фота ілюстрацыйнае

Па словах Дзмітрыя Марозава, у краіне да гэтага часу ёсць шмат гатэляў з вельмі сціплымі ўмовамі — напрыклад, па цане каля 25 рублёў за ноч, але з выгодамі на паверсе.

Такія ўстановы, якія часта адносяцца да сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, звычайна размешчаныя ў менш прывабных для турыстаў рэгіёнах.

У той жа час Марозаў падкрэсліў, што 2025 год стаў найбольш паспяховым у гісторыі беларускага турызму з пункту гледжання колькасці наведвальнікаў. У многіх месцах, дзе можна было пасяліць турыстаў, месцаў не засталося. Але пры гэтым існуе шмат аб’ектаў, дзе прымаць людзей фактычна немагчыма з-за нездавальняючага стану нумароў.

Асноўная цяжкасць у тым, што рамонт і мадэрнізацыя патрабуюць сродкаў, якія павінны фарміравацца з прыбытку. Калі ж гатэль пустуе, то няма і грошай на яго рамонт. А калі ён запоўнены больш чым на 85%, то таксама цяжка рабіць рамонт, бо няма магчымасці закрыць частку нумароў.

Нацыянальнае агенцтва па турызме, якое нядаўна было перападпарадкавана ўраду, цяпер атрымала шырэйшыя паўнамоцтвы: яно будзе адказваць за дзяржаўнае рэгуляванне, распрацоўку і рэалізацыю адзінай палітыкі ў сферы турызму, каардынацыю дзейнасці органаў улады, прыняцце нарматыўных актаў, а таксама прасоўванне турыстычнага патэнцыялу Беларусі на ўнутраным і знешнім рынках.

Асноўныя задачы на бліжэйшыя пяць гадоў — амаль у два разы павялічыць уклад турызму ў эканоміку і давесці яго долю ў ВУП да не менш як 4,5% у 2030 годзе.

Каментары2

  • Сымон
    22.09.2025
    Не, Марозаў, галоўная праблема турыстычнага (як і любога іншага) бізнэсу ў Беларусі - гэта стан канцлагеру ў краіне. Гіды абавязаныя распавядаць не пра гісторыю Беларусі, а паўтараць нікому не цікавую лукашысцкую лухту. У Нясвіжы змянілі аўтэнтычныя беларускамоўныя вывескі на расейскамоўныя, нібыта гэта не перліна часоў ВКЛ і Рэчы Паспалітай, а задрыпаны Орск на ўскрайку Расейскай імперыі. Любы заходні турыст у Беларусі ў любы момант рызыкуе ператварыцца ў жывы тавар для абмену на змягчэнне заходніх санкцый альбо на расейскіх забойцаў кшталту Красікава. Прывесці гатэлі ў парадак перашкаджаюць не спецыфіка гатэльнага бізнэсу, а менавіта неабароненасць прыватнай уласнасці і жахлівы бізнэс-клімат, калі верхавод рэжыма прама пагражае прадпрымальнікам і прыватным інвестарам турмой за нелаяльнасць, пасля чаго раптам ставіць з ног на галаву гарантаваныя ім умовы вядзення бізнэсу, што ператварае доўгатэрміновыя бізнэс-планы ў макулатуру, а ў судзе немагчыма абараніцца ад праізволу шматлікіх назіральных органаў альбо дзяржаўных устаноў. Калі хто не памятае - блогерства Ціханоўскага пачалося пасля таго, калі ён інвеставаў заробленыя на аператарстве грошы ў вельмі нятаннае набыццё ў дзяржавы нікому не патрэбнага закінутага старога будынку ў вёсцы пад гатэль. Адразу ж пасля гэтага тыя ж самыя чыноўнікі, якія давялі будынак да перадаварыйнага стану - пачалі выкатываць прыватнаму інвестару рабаўніцкія ўмовы, што цалкам пазбавіла праект эканамічнага сэнсу.
    Марозаў, у свеце існуе шмат дабрасумленных інвестараў з грашыма, але няшмат дурняў, якія гатовыя ўкладацца ў зону, у якую Беларусь ператварыў шклоўскі вертухай.
  • Ёсік
    23.09.2025
    Сымон, лепш і не скажаш. Няма жаданьня ехаць на ніякія экскурсіі, бо ў любы момант могуць прымусіць гімн сьпяваць, а ўсялякую бздуру, калі захачу паслухаць, уключы БТ, а не з вуснаў экскурсавода, ды за ўласныя грошы.

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць